Джаўзджан (пушту جوزجان, тадж. Ҷӯзҷон) — правінцыя на поўначы Афганістана ля узбекскай мяжы. На ўсходзе мяжуе з правінцыяй Балх, а на захадзе з Фар'яб.

Гісторыя У X стагоддзі тут знаходзілася княства, якім кіравала мясцовая дынастыя Ферыгунідаў, якая знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Саманідаў. Радзіма генерала Дустума. Асноўнае насельніцтва узбекі і таджыкі. 2-4 жніўня 1998 захоплены рухам Талібан. У правінцыі развіта газавая прамысловасць.

Катэгорыя:Правінцыі Афганістана