Марк Навумавіч Бернес (сапраўднае прозвішча — Нейман; , Нежын, Чарнігаўскай губерня — , ) — савецкі акцёр кіно і выканаўца песень. Народны артыст РСФСР (1965).
Біяграфія Скончыў тэатральныя курсы ў Харкаве.
Гранічная шчырасць і абаяльнасць Бернеса-акцёра найбольш выявіліся ў ролі Аркадзя Дзюбы ў фільме «Два байцы» (1943). Сярод іншых роляў: шафёр Мінутка («Вялікі пералом», 1946), матрос Чмыга («Трэці ўдар», 1948), злодзей Аганёк («Начны патруль», 1957).
З 1950 выступаў на эстрадзе з выкананнем песень, многія з якіх ствараліся паэтамі і кампазітарамі ў супрацоўніцтве са спеваком («Я люблю цябе, жыццё» Э. Калманоўскага, «Жураўлі» Я. Фрэнкеля і інш.).
Прэміі і ўзнагароды Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1951).
Літаратура
Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Памерлі ад раку лёгкага Катэгорыя:Асобы на марках