thumb|Межы Гіені па дагавору ў Брэціньі (1360). Гіе́нь ( , , ) — шырокая тэрыторыя на паўднёвым захадзе Францыі, якая саступае па памерах Аквітаніі, але шырэй, чым Гасконь. Назва нарадзілася ў выніку скажэння тапоніма «Аквітанія» і ўпершыню зафіксавана ў падпісаным па выніках альбігойскага крыжовага паходу дагаворы паміж Людовікам Святым і Раймундам VII Тулузскім (1229).
Пасля Кастыёнскай бітвы (1453) Гіень перайшла ад англійскай кароны да французскай і ў 1469—1472 гг. кіравалася як удзельнае герцагства Карлам Валуа. У 1561 г. выдзелена ў губернатарства са сталіцай у Бардо, якое на той момант было самым працяглым у Францыі.
У 1790 г. гістарычныя вобласці Гіені — Бардэле, Базадэ, Лімузен, Перыгор, Керсі, Руэрг, Ажэнуа, Сентонж і Ангумуа — былі падзелены на дэпартаменты Жыронда, Дардонь, Ло і Гарона, Ло, Аверон, да якіх пры Напалеоне дадаўся яшчэ адзін — Тарн і Гарона.
Гл. таксама Гасконь — паўднёвая частка Гіені Гвіяна — скажонае вымаўленне тапоніма Гаяна — яшчэ адзін варыянт
Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Францыі Катэгорыя:Аквітанія Катэгорыя:Герцагствы Францыі