Ке́мі (, , ) — гарадская камуна ў Фінляндыі, у правінцыі і губерні Лапландыя. Размешчана на ўзбярэжжа Батнічнага заліва, каля вусця ракі Кеміёкі, недалёка ад горада Торніё.
Камуна Кемі займае плошчу 747,44 км² з якіх толькі 102,59 км² плошча зямлі, астатняе прыпадае на прыбярэжныя воды заліва і вадаёмы.
Насельніцтва камуны складае 22 581 чалавек.
Геаграфія
Гісторыя thumb|left|Лютэранская царква, пабудавана ў 1902 годзе Кемі быў заснаваны ў 1869 годзе па ўказу імператара Аляксандра II, каб забяспечыць выхад у заліў. У 1883 годзе быў заснаваны цэлюлозны завод, а вытворчасць цэлюлозы пачалася з 1927 года.
Камуна Раёны left|thumb|Валтакату — галоўная вуліца Кемі У Кемі вылучаюцца такія буйныя раёны, як Саўвасаары, Койвухар'ю, Ківіка, Сювякангас і Хепала. Цэнтр Кемі размешчаны ў Саўвасаары.
Эканоміка Аснову эканомікі горада складае вытворчасць паперы і кардону.
Транспарт thumb|200px|Чыгуначная станцыя Кемі thumb|150px|Камуна Кемі на карце Фінляндыі Чыгуначная станцыя Кемі — прамежкавая на галінцы ад Оўлу — Рованіемі і Оўлу — Торніё. Кіруецца дзяржаўнай чыгуначнай кампаніяй VR.
Праз Кемі праходзіць аўтамагістраль 4 () і еўрапейскія маршруты E8 і E75.
Славутасці thumb|Паруснік Jähti Царква Кемі, пабудавана ў 1902 годзе ў новакласічным стылі Снежны замак — LumiLinna Галерэя каштоўных камянёў Ледакол Сампа Паруснае судна Jähti, пабудаваны па ўзорах судоў XIX стагоддзя
Гарады-пабрацімы
Спасылкі Афіцыйны сайт Кемі , Kemi SnowCastle - самы вялікі ў свеце Снежны замак Sampo Tours - турыстычны арктычны ледакол «Сампа» Kemi Travel Guide — Кемі на праекце Віківандраванне The Arctic Comics Festival - the World's Northernmost Comics Festival , , Пра горад Кемі
Катэгорыя:Гарады Фінляндыі Катэгорыя:Лапландыя