Аляксандр Маркавіч Астроўскі (; , — , Лугана, кантон Тычына, Швейцарыя) — матэматык.
Скончыў Кіеўскае камерцыйнае вучылішча, вучыўся ў Марбургскім універсітэце ў Германіі. У 1922 годзе абараніў дысертацыю аб модулях кольцаў мнагачленаў і стаў прыват-дацэнтам Гётынгенскага ўніверсітэта. Прайшоў стажыроўку ў Кембрыджскім, Оксфардскім і Эдынбургскім універсітэтах. З 1927 года — прафесар матэматыкі Базельскага ўніверсітэта.
Аўтар прац па алгебры, тэорыі лікаў, геаметрыі, тапалогіі, тэорыі функцый, дыферэнцыяльных ураўненнях. У 1956 годзе выйшаў у адстаўку, працягваючы навуковую дзейнасць у Базельскім універсітэце. Ганаровы доктар універсітэтаў Францыі, Швейцарыі і Канады.
Катэгорыя:Матэматыкі Швейцарыі Катэгорыя:Выпускнікі Марбургскага ўніверсітэта