Петэр Іозеф Вільгельм ДэбайПоўнае напісанне імя і прозвішча Петэр Іозеф Вільгельм Дэбай у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.320. (,  — , Ітака, ЗША) — фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1936).

Біяграфія По нацыянальнасці галандзец. Скончыў Вышэйшую тэхнічную школу ў Ахене (1905) і Мюнхенскі ўніверсітэт (1910). Прафесар у Цюрыху (1911 і 1920), Утрэхце (1912), Гётынгене (1914), Лейпцыгу (1927), Берліне (1935). Дырэктар Інстытута фізікі імя кайзера Вільгельма ў Берліне (1935). З 1940 года прафесар Карнельскага ўніверсітэта ў Ітацы. З 1924 года замежны член АН СССР.

Навуковая праца Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці:

Тэорыя цеплаёмістасці цвёрдага цела пры нізкіх тэмпературах (мадэль Дэбая). Тэорыя цеплаправоднасці дыэлектрычных крышталёў, паняцце тэмпературы Дэбая. Паняцце дэбаеўскай даўжыні, уведзенае ў ходзе вывучэння з’яў электролізу. Дыпольная тэорыя дыэлектрыкаў. Метад Дэбая — Шэрэра для назірання інтэрферэнцыі рэнтгенаўскіх прамянёў у крышталічных парашках і вадкасцях. Таксама Дэбаю належыць шэраг работ па тэорыі цвёрдага цела, тэорыі праводнасці электралітаў і інш.

Гл. таксама Закон Дэбая

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Замежныя члены АН СССР Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Члены Венгерскай акадэміі навук Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём імя Макса Планка Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Прыстлі Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі Нідэрландаў Катэгорыя:Выкладчыкі Утрэхцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Цюрыхскага ўніверсітэта