Зале́ссе (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 6 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 217 км ад Гомеля, побач з вёскай — станцыя Бумажкова на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Водная сістэма На захадзе меліярацыйныя каналы.
Экалогія і прырода На поўдні і ўсходзе мяжуе з лесам.
Транспартная сістэма Транспартная сувязь па аўтамабільных дарогах, што злучаюць вёску з Акцябрскім.
Інфармацыя Планіроўка — выгінастая вуліца, да якой на ўсходзе прымыкае невялікі адасоблены ўчастак забудовы і чыгуначная станцыя Бумажкова. Забудова пераважна драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. Клуб, бібліятэка, крама.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XVIII стагоддзя як засценак Залессе ў Бабруйскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у засценку жыла чыншавая шляхта, якая займалася земляробствам. Па стану на 1897 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
У 1931 годзе арганізаваны калгас. З уводам у дзеянне ў 1932 годзе чыгункі Бабруйск — Старушкі побач з вёскай пачала дзейнічаць станцыя Залессе (зараз — Бумажкова).
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія карнікі спалілі 9 двароў і забілі 21 жыхара.
22 ліпеня 1971 года жыхары хутара Вяцер пераехалі ў вёску Залессе.
Насельніцтва Колькасць 2011 год — 76 двароў, 170 жыхароў.
Дынаміка 1795 год — 3 двары, 19 жыхароў. 1834 год — 4 двары. 1897 год — 14 двароў, 72 жыхары. 1908 год — 88 жыхароў. 1917 год — 21 двор, 109 жыхароў. 1959 год — 268 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 96 двароў, 232 жыхары.
Літаратура
Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Спасылкі
Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна