Канадскі музей авіяцыі і космасу, , — музей у г. Атава. Размешчаны на тэрыторыі навучальнага аэрапорта Рокліф на ўсход ад фешэнебельнага раёна Рокліф-паркThe Canadian Encyclopedia .
Музей быў створаны ў 1964 г. на базе ВПС Канады Рокліф пад назвай «Нацыянальная калекцыя паветраплавання» (National Aeronautical Collection). У яго аснову былі пакладзены 3 зборы, якія існавалі да таго часу: Нацыянальны музей авіяцыі на базе ВПС Аплендс, прысвечаны ранняй гісторыі паветраплавання; калекцыя Канадскага ваеннага музея, дзе былі прадстаўлены ваенныя самалёты, у тым ліку трафейныя; і Музей Каралеўскіх канадскіх ВПС, які ўключаў сучасныя ўзоры.
З мая 2010 г. музей атрымаў сваю сучасную назву.
Музей часта арганізуе авіяшоу ў супрацоўніцтве з музеем Вінтажныя крылы Канады, размешчаным за ракой, у г. Гаціно.
Галерэя выяў
Літаратура
Спасылкі
Canada Aviation Museum Canada Aviation Museum floor plan Fall 2008 Canada Aviation Museum Exhibit Photos Canada Aviation Museum Photos 51 Canada Aviation Museum Squadron — Royal Canadian Air Cadets
Катэгорыя:Авіяцыя Канады Катэгорыя:Музеі касманаўтыкі Катэгорыя:Авіяцыйныя музеі Катэгорыя:Музеі Атавы