Тысяча астравоў,  — прыродная славутасць Канады і ЗША. Уяўляе сабою архіпелаг астравоў, якія цягнуцца ўздоўж мяжы Канады і ЗША па рацэ Святога Лаўрэнція ў месцы яе вытока з паўночнага захаду возера Антарыа. Архіпелаг распасціраецца на даўжыню ў 80 км уніз па цячэнню ад г. Кінгстан, Антарыа. Канадская частка астравоў знаходзіцца на тэрыторыі правінцыі Антарыа, а амерыканская — на тэрыторыі штата Нью-Ёрк. Агульны лік астравоў — 1793, іх памер вагаецца ад 40 квадратных міль да невялікіх участкаў зямлі, куды зрэдку залятаюць пералётныя птушкі. Колькасць астравоў вызначаецца зыходзячы з крытэрыя круглагоднага знаходжання над вадой участку тэрыторыяй не меней квадратнага фута (каля 0,1 кв.м.), дзе можа размясціцца хоць бы адно дрэва.

Дно паміж астравамі вельмі плыткае і камяністае, таму сплаў па пралівах абцяжараны, а ў начны час і небяспечны.

Тысяча астравоў былі вельмі папулярныя як курорт у канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя. Тут збудаваў свой замак гасцінічны магнат Больт, які закінуў яго пасля смерці жонкі. Тутака ж знаходзіцца музей старадаўніх караблёў у Клейтане. Яшчэ адно знакамітае збудаванне — Замак карпарацыі «Зінгер» (:en:Singer Castle) на Цёмным востраве, які ў гэты момант адкрыты для турыстаў.

Галерэя выяў

Спасылкі 1000 Island Images…Refreshing Views of the River Page about Juniper Island Real Ontario. Ontario’s Tourism Guide 1000 Islands Gananoque Chamber of Commerce and tourism information St. Lawrence Parks Commission (Ontario) Page about Wolfe Island Thousand Islands Life The Antique Boat Museum, Clayton, NY Boating the 1000 Islands Welcome to The Thousand Islands St. Lawrence River / 1000 Islands Live Webcam «Discovering the Thousand Islands» by Don Ross

Турысцкія кампаніі 1000 Islands International Tourism Council Alexandria Bay Chamber of Commerce, NY Clayton Chamber of Commerce, NY Cape Vincent Chamber of Commerce, NY Brockville Tourism , ON Gananoque Chamber of Commerce ON Kingston Tourism, ON

Катэгорыя:Астравы Канады Катэгорыя:Астравы ЗША Катэгорыя:Рачныя астравы Катэгорыя:Архіпелагі Катэгорыя:Славутасці Канады Катэгорыя:Славутасці ЗША Катэгорыя:Геаграфія штата Нью-Ёрка Катэгорыя:Геаграфія Антарыа