Гайдэльбергскі ўніверсітэт імя Рупрэхта і Карла, таксама Гейдэльбергскі ўніверсітэтМагчымыя варыянты напісання Гайдэльбергскі ўніверсітэт і Гейдэльбергскі ўніверсітэт у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.133., Т.4. Мн., 1997, С.439 () — найстарэйшы і адзін з найбольш прэстыжных універсітэтаў на тэрыторыі сучаснай Германіі. Заснаваны ў 1386 годзе.

Заснаванне thumb|left|220px|Актавая зала ўніверсітэта Ён быў заснаваны курфюрстам Рупрэхтам I з дазвалення рымскага папы Урбана VI ў 1386 годзе, каб даць яго разрозненым валадарствам, Пфальцу на Рэйне, цэнтр духоўнага жыцця, прыцягнуць замежнікаў і выхоўваць царкоўных дзеячаў і дзяржаўных чыноўнікаў ва ўласнай краіне. Падаплёкай утварэння ўніверсітэта стаў Вялікі заходні раскол каталіцкай царквы: выпускнікі Сарбоны, якія падпарадкоўваліся Авіньёнскаму папе Кліменту VII, не маглі служыць у цэрквах Пфальца, што кіраваліся папам рымскім, таму ўзнікла патрэбнасць ва ўласнай тэалагічнай адукацыі. Першыя прафесары ў Гайдэльберг прыехалі з Парыжа і Прагі. Рэктарам-заснавальнікам універсітэта стаў Марсілій Інгенскі, прыхільнік наміналізма; наміналізм доўгі час выкладаўся ва ўніверсітэце ў выключным парадку.

На момант заснаванне ён стаў чацвёртым па старшынстве пасля Балонскага, Пражскага і Венскага ўніверсітэтаў на тэрыторыі Святой Рымскай імперыі і першым універсітэтам на тэрыторыі сучаснай Германіі.

Устаноўчыя граматы датаваныя 1 кастрычнікам 1386 г. 18 кастрычніка таго ж года адбылася царкоўная імша, якая адкрыла сцены ўніверсітэта, а на наступны дзень пачаліся заняткі. У той жа дзень была атрымана і срэбная ўніверсітэцкая пячатка, адбітак якой з’яўляецца лагатыпам універсітэта.

Факультэты факультэт тэалогіі (кірунак: тэалогія евангелізма), факультэт юрыспрудэнцыі, факультэт філасофіі, факультэт нейрабіялогіі, факультэт эканамічных і грамадскіх навук, факультэт паводніцкіх навук і культуразнаўства, факультэт матэматыкі і інфарматыкі, факультэт фізікі і астраноміі, факультэт хіміі і навук аб Зямлі, факультэт біялагічных навук факультэт медыцыны ў Гайдэльберг, а таксама універсітэцкая клініка факультэт медыцыны ў Манхайме, а таксама універсітэцкая клініка, Цэнтральны інстытут псіхічнага здароўя, Інстытут аховы здароўя, сацыяльнай і прафілактычнай медыцыны.

Вядомыя выпускнікі Агюст Беернарт — прэм’ер-міністр Бельгіі. Гельмут Коль — федэральны канцлер Германіі (1982—1998). Уільям Сомерсет Моэм Якаб Штэйнер

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Гайдэльберг