Шарль Фердынанд Рамю, Шарль Фердынан Рамюз (, 24 верасня 1878, Лазана — 23 мая 1947, там жа) — швейцарскі пісьменнік, пісаў на французскай мове.

Біяграфія З сям'і гандляроў. Скончыў філасофскі факультэт Лазанскага ўніверсітэта (1901). Даваў прыватныя ўрокі ў Веймары. Дэбютаваў кнігай вершаў Вёсачка (1903), у 1905 апублікаваў першы раман Аліна. У 1903-1914 жыў у Парыжы, пазнаёміўся з Андрэ Жыдам. Вярнуўшыся ў Швейцарыю, выдаваў часопіс «Вадуазскія сшыткі». У 1915 пасябраваў з Ігарам Стравінскім, напісаў лібрэта для яго оперы Гісторыя салдата (1918). Найбольш вядомы сваімі раманамі, якія высока шанавалі А.Жыд, Както, Кладэль, Стэфан Цвейг, Хуан Рульфа і шматлікія з якіх былі экранізаваны.

Выбраныя кінаэкранізацыі 1934 — Выкраданне (Дзімітрый Кірсанаў, Рамю сыграў у ім эпізадычную ролю) 1966 — Замучаны (Клод Гарэта) 1967 — Аліна (Франсуа Веерганс) 1987 — Калі сонца не ўзыдзе (Клод Гарэта) 1999 — Вайна ў гарах (Франсіс Рэсер)

Па творах Рамю зняты таксама шэраг тэлевізійных фільмаў. Найбольш часта экранізавалася Гісторыя салдата (у прыватнасці, вядомая стужка, знятая па балетнай пастаноўцы Іржы Кіліяна).

Спадчына Шматлікае з напісанага Рамю апублікавана толькі пасля яго смерці. У наш час у Швейцарыі дзейнічае Фонд Рамю, уручаецца прэмія яго імя. У 2005 усё 24 рамана пісьменніка ўвайшлі ў двухтомнік, апублікаваны ў прэстыжнай серыі французскага выдавецтва Галімар Бібліятэка Плеяды.

Прызнанне Прэмія Рамбера (1912, 1923). Шматлікія месцы ў Швейцарыі носяць імя пісьменніка. Выяўлены на купюры 200 швейцарскіх франкаў.

Спасылкі Сайт Фонду Рамю Бюлетэнь Таварыства сяброў Рамю На сайце IMDB

Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Швейцарыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1878 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лазане Катэгорыя:Памерлі ў 1947 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Лазане