Кавалі́ (, ) — пасёлак у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета. Мясцовымі жыхарамі часта называецца «Падсобнае» (у сэнсе «падсобная гаспадарка»).

Геаграфія Размяшчэнне У 6 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 209 км ад Гомеля, 4 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Транспартная сетка Аўтадарога праз вёску Кавалі злучае пасёлак з гарадскім пасёлкам Акцябрскі.

Інфармацыя Планіроўка складаецца з крыху крывалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з захаду і паўднёвага ўсходу прымыкаюць дарогі. Забудова драўлянымі сядзібамі. У пасёлку размешчана дзяржаўная сельскагаспадарчая ўстанова «Акцябрская сортавыпрабавальная станцыя». Працуе крама.

Гісторыя Насельніцтва Колькасць 2011 год — 34 двары, 89 жыхароў.

Дынаміка 1997 год — 49 двароў, 129 жыхароў.

Літаратура

Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі

Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна