Ваш ( — Каровін востраў) — невялікі востраў даўжынёй 13 км, шырынёй 3,2 км і плошчай каля 52 км², які знаходзіцца да паўднёвага захаду ад вострава Гаіці. Уваходзіць у склад Паўднёвага дэпартамента Гаіці (акруга Ле Ке).
Заходняя частка вострава — узвышаная, у той час як усходняя частка з’яўляецца багністай — там знаходзіцца адзін з найбуйнейшых мангравых лясоў у Гаіці. Востраў з’яўляецца адным з самых папулярных турыстычных месцаў у Гаіці, на ім знаходзяцца два турыстычныя курорты: Порт Морган і Абака-Бей.
Спасылкі http://www.ile-a-vache.com/
Катэгорыя:Астравы Гаіці Катэгорыя:Камуны Гаіці