thumb|Сажалка Мухля ў Маламядзвежынскім скверы (Мінск).

Сажалка — невялікі штучны вадаём, створаны для назапашвання і выкарыстання вады ў гаспадарчых і рэкрэацыйных мэтах. Сажалкі робяць перакрыццем плацінай малых рэк, ручаёў або часовых вадацёкаў, а таксама шляхам абвалавання прыродных паніжэнняў рэльефу (катлавін, лагчын і іншых).

Сажалкі ствараюцца для водазабеспячэння, арашэння і ўвільгатнення сельскагаспадарчых угоддзяў, рыбаводства, гаспадарча-супрацьпажарных патрэб, адпачынку і спорту; часта адзін і той самы вадаём выконвае адразу некалькі функцый.

Адрозненні ад іншых вадаёмаў Сажалка адрозніваецца ад возера тым, што мае штучнае паходжанне, а ад вадасховішча — звычайна меншы памер і больш «мясцовы» характар выкарыстання (абслугоўванне канкрэтнай гаспадаркі, населенага пункта, рыбнай гаспадаркі або зоны адпачынку).

Класіфікацыя

Паводле памеру У практыцы воднай гаспадаркі сажалкі часта групуюць паводле плошчы воднага люстэрка: малыя — да 10 га; сярэднія — 10,1–25 га; вялікія — больш за 25 га.

Паводле паходжання і спосабу стварэння рачныя (рэчышчавыя) — утвараюцца запрудай на малой рацэ або ручаі; гэта найбольш распаўсюджаны тып; ярава-лагчынныя — закладваюцца ў ярах і лагчынах; часта маюць форму выцягнутага трохвугольніка з аснаваннем каля плаціны; кар’ерныя — з’яўляюцца на месцы выпрацовак (напрыклад, пасля здабычы торфу, будаўнічых пяскоў); наліўныя — напаўняюцца падачай вады з іншых вадаёмаў (азёр, рэк, каналаў); сустракаюцца значна радзей.

Будаўніцтва і распаўсюджанне ў Беларусі На тэрыторыі Беларусі сажалкі — адзін з найбольш масавых відаў штучных водных аб’ектаў: іх налічваецца каля 1,5 тыс., сумарная плошча воднага люстэрка складае каля 320 км², а поўны аб’ём — каля 505 млн м³.

Гістарычна значная частка старых сажалак была звязаная з вадзянымі млынамі: у 1928 годзе ў Беларусі налічвалася 643 вадзяныя млыны, а да 1941 года — 1094; у час Другой сусветнай вайны многія млыны былі знішчаны, а вадаёмы пры іх спушчаны. Новы этап масавага будаўніцтва сажалак быў звязаны з задачамі комплекснага выкарыстання мясцовага сцёку; найбольшы прырост прыйшоўся на 1970–1980-я гады. З канца 1980-х гадоў тэмпы будаўніцтва запаволіліся.

Размяшчэнне сажалак па тэрыторыі краіны няроўнае: у Беларускім Палессі шырокаму будаўніцтву часта перашкаджаюць асаблівасці рэльефу і геалагічныя ўмовы. Асобную групу складаюць сажалкі рыбных гаспадарак і рыбагадавальнікаў; найбольшая іх колькасць — у Мінскай і Брэсцкай абласцях.

Выявы

Гл. таксама Вадасховішча Возера Вадаём Старыца

Зноскі

Крыніцы

Катэгорыя:Штучныя вадаёмы Катэгорыя:Гідралогія