Бельгійскае Конга — калонія Бельгіі, якая існавала на тэрыторыі сучаснай Дэмакратычнай Рэспублікі Конга пасля таго, як 15 лістапада 1908 года кароль бельгійцаў Леапольд II прадаў Свабодную дзяржаву Конга бельгійскай дзяржаве, і да абвяшчэння незалежнасці Конга 30 чэрвеня 1960 года. На чале калоніі стаяў генерал-губернатар, які прызначаўся бельгійскім парламентам. Сталіцамі з’яўляліся гарады Бома (да 1926) і пазней Леапольдвіль; іншыя буйныя цэнтры — Стэнлівіль і Элізабетвіль.

Асноўная эканамічная дзейнасць была засяроджана ў правінцыі Катанга. Галоўным артыкулам прыбытку была здабыча карысных выкапняў. У гады нацысцкай акупацыі Бельгіі горнарудная прадукцыя Конга вывозілася ў Вялікабрытанію і ЗШАИстория Заира в Большой советской энциклопедии. У прыватнасці, менавіта ў Катанзе быў атрыманы уран для атамных бомбаў, скінутых на Хірасіму і НагасакіAndrew Jon Rotter. Hiroshima: The World’s Bomb. Oxford University Press, 2008. Page 63..

У 1921 г. баптысцкі прапаведнік Сымон Кімбангу заснаваў нацыянальна-вызваленчы рух кімбангізм пад лозунгам «Конга — кангалезцам». Спачатку гэта былі таемныя таварыствы, пасля вайны ім на змену прыйшлі культурна-асветніцкія супольнасці, прафсаюзы арганізацыі і палітычныя партыі.

На чале нацыянальна-вызваленчага руху сталі Патрыс Лумумба (Нацыянальны рух Конга) і Жазеф Касавубу (Альянс баконга).

Пасля здабыцця ў 1960 годзе незалежнасці Рэспубліку Конга ахапіў востры палітычны крызіс. Актывізаваліся сепаратысцкія сілы, былі абвешчаны Рэспубліка Катанга на чале з Маізам Чомбэ і дзяржава Паўднёвае Касаі на чале з Альберам Калонджы. Крызіс працягваўся 5 гадоў, да прыходу да ўлады Жазефа Мабуту. За гэты час у краіне гвалтоўнай смерцю загінула больш за 100 тыс. чалавек.Africa 1960—1970: Chronicle and Analysis

Крыніцы

Катэгорыя:Гісторыя Бельгіі * Катэгорыя:З’явіліся ў 1908 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1960 годзе Катэгорыя:Каланіяльная Афрыка