Уладзімір Фёдаравіч Міткевіч (, Мінск — , Масква) — выдатны рускі навуковец-электратэхнік беларускага паходжання, прафесар, акадэмік АН СССР (1929).
У 1891 годзе скончыў Мінскую гімназію, паступіў у Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт.
У 1901 годзе прапанаваў для пераўтварэння пераменнага току ў пастаянны схемы аднафазнага двухпаўперыяднага выпрамляльніка (двухпаўперыядны з дзвюма абмоткамі) і трохфазнага аднапаўперыяднага выпрамляльніка (аднапаўперыядны з нулявым вывадам).
Удзельнік складання плана Дзяржаўнай камісіі па электрыфікацыі Расіі.
Асноўныя працы па тэорыі і фізічным асновам электратэхнікі, перадачы электрычнай энергіі.
Прэміі і ўзнагароды Прэмія імя У. І. Леніна (1928), Сталінская прэмія (1943).
Літаратура
Катэгорыя:Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі Катэгорыя:Фізікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Фізікі СССР