Ака́ба (; ) — заліў на поўначы Чырвонага мора, які адлучае Сінайскі паўвостраў ад Аравійскага.
Мае выцягнутую форму: даўжыня 175 (180) км і шырыня да 29 км. Глыбіня да 1828 м. Геаграфічна з’яўляецца часткай разлома Вялікай рыфтавай даліны. Заліў злучаны з Чырвоным морам пралівам Тыран, у якім размешчаны шэраг невялікіх астравоў.
Заходні бераг заліва (Сінайскі паўвостраў) належыць Егіпту, усходні Саудаўскай Аравіі. У паўночным ускрайку заліва размешчаны ізраільскі порт Эйлат (у Ізраілі таму распаўсюджана назва Эйлацкі заліў, ) і іарданскі порт Акаба, імя якога носіць заліў. Для Іарданіі гэта адзіны выхад да мора. У апошнія гады раён Акаба-Эйлат набыў значэнне курортнай зоны. Да яе прылягае курорт Таба на егіпецкай тэрыторыі. Турыстаў прыцягвае празрыстая марская вада і багаты падводны жывёльны свет заліва.
Гісторыя Егіпецкая марская блакада супраць ізраільскіх караблёў у паўднёвай частцы заліва прывяла да Шасцідзённай вайны 1967 года.JewishVirtualLibrary.org: «Egypt reinstates blockade»
Турызм thumb|left|200px
Заліў Акаба з’яўляецца адным з самых папулярных месцаў для дайвінгу ў свеце. Каля 250 000 апусканняў у ваду ажыццяўляецца на 11-кіламятровым ізраільскім участку заліва, і дайвінг прыносіць 10 % ад усіх прыбыткаў гэтага рэгіёна.Artificial Reefs and Dive Tourism in Eilat, Israel Dan Wilhelmsson, Marcus C. Öhman , Henrik Ståhl and Yechiam Shlesinger Ambio, Vol. 27, No. 8, Building Capacity for Coastal Management (Dec., 1998), pp. 764—766 Published by: Allen Press on behalf of Royal Swedish Academy of Sciences
Літаратура
Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — С. 24. — 633 с. с ил., 30 л. ил.
Катэгорыя:Залівы Індыйскага акіяна Катэгорыя:Чырвонае мора Катэгорыя:Залівы Егіпта Катэгорыя:Залівы Ізраілю Катэгорыя:Залівы Іарданіі Катэгорыя:Залівы Саудаўскай Аравіі