Хусейн I бен Талал ( — ) — 3-і кароль Іарданіі з 11 жніўня 1952. Сын караля Талала I, унук караля Абдалы I.
Біяграфічныя звесткі Паходзіць з дынастыі Хашымітаў. Скончыў Каралеўскую ваенную акадэмію ў Сандхёрсце (Вялікабрытанія). Са жніўня 1952 выконваў абавязкі караля (бацька быў псіхічна хворы), з мая 1953 кароль. Адыгрываў важную ролю ва ўрэгуляванні Блізкаўсходняга канфлікту і ў блізкаўсходняй палітыцы ў цэлым. У 1970—71 выдаліў з Іарданіі атрады Арганізацыі вызвалення Палесціны. Удзельнік падпісання мірных пагадненняў паміж Іарданіяй і Ізраілем (1994).
Вайсковыя званні фельдмаршал (Іарданія, 11.08.1952) маршал Каралеўскіх Іарданскіх ВПС (Іарданія); Галоўны маршал авіяцыі (Вялікабрытанія, 19.07.1966, ганаровае званне) фельдмаршал (Егіпет, 21.02.1955, ганаровае званне)
Літаратура Адзярыха В. Хусейн бен Талал //
Спасылкі каралі Іарданіі
Катэгорыя:Каралі іарданскія Катэгорыя:Хашыміты Катэгорыя:Памерлі ад лімфомы Катэгорыя:Радыёаматары Катэгорыя:Палітыкі Іарданіі