Зулусы (зулу: amaZulu, ) — афрыканскі народ колькасцю каля 10 млн чалавек, які жыве ў асноўным у правінцыі Квазулу-Натал у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Невялікія групы зулусаў пражываюць таксама ў Зімбабвэ, Замбіі і Мазамбіку. Мова зулу належыць да групы нгуні сям’і банту. Зулускае каралеўства адыграла важную ролю ў гісторыі цяперашняй ПАР у XIX і XX стагоддзях. У эпоху апартэіду ў ПАР зулусаў, найбуйнейшую этнічную групу, разглядалі як грамадзян другога гатунку.
Гл. таксама Англа-зулуская вайна Партыя свабоды «Інката» Ladysmith Black Mambazo Чака Зулуская грамадзянская вайна Спіс каралёў зулусаў
Спасылкі Узор зулускай музыкі Артыкул пра Піта Реціфа, які апісвае яго адносіны з Дзінгаанам Гістарычны раздзел на сайце акругі Зулуленд Справаздача Human Rights Watch пра стан спраў з правамі чалавека ў 1993 годзе Падрабязнае апісанне найноўшай гісторыі зулусаў да 1993 года
Катэгорыя:Народы банту Катэгорыя:Народы Паўднёвай Афрыкі Катэгорыя:Народы ПАР