Луі Гарэль (, 14 чэрвеня 1983, Парыж) — французскі акцёр, сцэнарыст і рэжысёр.

Біяграфія Луі Гарэль нарадзіўся 14 чэрвеня 1983 года ў Парыжы, у сям’і рэжысёра Філіпа Гарэля і актрысы Брыжыт Сі (). Акцёрамі былі яго дзед і прадзед. Скончыў Вышэйшую нацыянальную кансерваторыю драматычнага мастацтва ў Парыжы ў 2004 годзе.

Кар’ера Луі здымаўся ў бацькі-рэжысёра з шасці гадоў, але першы поспех яму прынесла роля сінефіла, эратамана і бунтара Тэа ў «Летуценніках» Бернарда Берталучы. Гэта роля ідэальна падышла да яго іміджу неўсмешлівага інтэлектуала і нервічнага прыгажуна. Ён быў у цэнтры ўвагі Канскага фестывалю 2007 года: у фільме Валерыі Бруні Тэдэскі «Сон папярэдняй ночы» Гарэль-мал. сыграў палюбоўніка саракагадовай актрысы (яе ролю выканала сама Валерыя), а ў мюзікле Крыстофа Анарэ «Усе песні толькі пра каханне» паўстаў героем бісексуальнай меладрамы.

Пры стварэнні саўндтрэка «Песень» (2007) акцёр сам выконваў усе партыі свайго героя. , аўтар музыкі і лібрэта, атрымаў у 2008 годзе прэмію «Сезар» — .

Фільмаграфія

Дадатковыя факты Луі Гарэль — заняў 15 месца ў спісе «15 самых сексуальных мужчын» у французскім часопісе Elle у нумары за чэрвень 2007 года.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Постаці Францыі