Вышэйшая нацыянальная кансерваторыя драматычнага мастацтва () скарочана (CNSAD) — нацыянальная школа, субсідаваная французскім міністэрствам культуры. Размешчана ў Парыжы, у наш час ёй кіруе Даніэль Месгіш () — акцёр і прафесар франка-алжырскага тэатра. Тэрмін заняткаў — тры гады. Кожны курс налічвае прыблізна 30 вучняў (звычайна 15 хлопчыкаў і 15 дзяўчын) і некалькі замежных стажораў, запрашаных кожны год.

Гісторыя thumb|230px|Стары (да 1911 года) будынак кансерваторыі — цяпер Тэатр кансерваторыі ў складзе Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва Кансерваторыя была заснавана як частка «Парыжскай Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі музыкі і танца» у 1795 годзе. Структура кансерваторыі не змянялася аж да 1946 года, калі яе тэатральная частка вылучылася ў самастойную «Вышэйшую нацыянальную кансерваторыю драматычнага мастацтва». Менавіта пастановай ад 3 сакавіка 1806 года пачынаецца станаўленне сапраўднай адукацыі драматычнага мастацтва.

У 1946 годзе кансерваторыя падзелена на дзве часткі, музыку з аднаго боку і драматычнае мастацтва з іншага боку. Кансерваторыя «Драматычнае мастацтва» застаецца на ранейшым месцы а кансерваторыя «музыкі» пераязджае на вуліцу Мадрыда (). Кансерваторыя насіла назву Нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва, а з 1968 года ёй была прысвоена цяперашняя назва — Вышэйшая нацыянальная кансерваторыя драматычнага мастацтва. Выпускнікамі ВНКДМ каля пяцідзесяці гадоў з'яўляюцца многія знакамітыя акцёры, якія зрабілі рэпутацыю тэатру і французскаму кіно.

Яе добрая рэпутацыя тлумачыцца менавіта строгім адборам пры паступленні; сапраўды, статыстыка ўступнага конкурса паказвае ў сярэднім поспех толькі 2 ці 3 % дапушчаных кожны год у адносінах да колькасці паступаючых. Прыблізна 1000 кандыдатаў кожны год прэтэндуюць на 30 месцаў, што робіць з гэту ўстанову адну з найбольш выбарчых школ для выхавання акцёраў.

Тэатр Кансерваторыі Тэатр Кансерваторыі быў пабудаваны ў 1811 годзе архітэктарам Делануа (). Гэта былая «зала канцэртаў Кансерваторыі», датуецца 1752 годам і пасля выкарыстоўваецца вучнямі каралеўскай Школы спеву і дэкламацыі ()

Навучальная структура кансерваторыі інтэрпрэтацыя / l’interprétation маска / masque імправізацыя / l’improvisation танец / la danse taï chile / taï chi спеў / le chant фехтаванне / l’escrime дыкцыя / la diction драматургія / la dramaturgie гісторыя тэатра / l’histoire du théâtre агульная мастацкая адукацыя / la culture générale artistique сцэнічны рух / le mouvement scénique

Месца размяшчэння ВНКДМ размешчана на вуліцы Кансерваторыі () у 9-ай акрузе, у Парыжы побач са станцыямі метро: () і ().

Спасылкі Афіцыйны сайт Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва Сайт асацыяцыі былых выпускнікоў кансерваторыі Rue du Conservatoire

Катэгорыя:Кансерваторыі паводле алфавіта Катэгорыя:Кансерваторыі Францыі Катэгорыя:IX акруга Парыжа Катэгорыя:Тэатры Францыі Катэгорыя:Тэатры Парыжа Катэгорыя:1795 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Францыі