Кшы́штаф Кеслёўскі (; ,  — , ) — польскі кінарэжысёр і сцэнарыст, прадстаўнік кірунку «кіно маральнага неспакою», кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры. Сусветную вядомасць атрымаў дзякуючы тэлецыклу «Дэкалог» (1989), фільму «Падвойнае жыццё Веранікі» (1991) і кінатрылогіі «Тры колеры» (1993—1994).

Распачаў кар’еру як рэжысёр-дакументаліст («Біяграфія», «З пункту гледжання начнога вартаўніка»), аднак пазней стаў займацца стварэннем пераважна мастацкіх фільмаў. Часам выступаў і ў якасці тэатральнага рэжысёра. Яго раннія мастацкія карціны належалі да кірунку «кіно маральнага неспакою» і ўяўлялі сабой квазідакументальныя фільмы, якія паказвалі рэчаіснасць Польшчы таго часу («Персанал», «Шнар», «», «Выпадак»). На познім этапе творчасці, дзякуючы супрацоўніцтву са сцэнарыстам Кшыштафам Песевічам, ён звярнуўся да метафізічных тэм. Творчасць узбагацілася псіхалагічнымі фільмамі на маральную і экзістэнцыяльную тэматыку («Дэкалог», «Падвойнае жыццё Веранікі», «Тры колеры»). Змянілася і эстэтыка рэжысёра: ранні этап творчасці Кеслёўскага характарызаваўся аскетычнай формай, а позні этап — вытанчанымі візуальнымі сродкамі.

Хоць Кеслёўскі імкнуўся трымацца на адлегласці ад палітычных падзей у Польшчы, яго фільмы («Спакой», «Выпадак») неаднаразова забараняліся камуністычнымі ўладамі да паказу. Пік папулярнасці рэжысёра прыйшоўся на перыяд палітычных пераўтварэнняў у краіне, міжнародная вядомасць прыйшла з кінастужкамі «Кароткі фільм пра забойства» і «Кароткі фільм пра каханне». Познія фільмы Кеслёўскага часам абвінавачвалі ў кічы, пры тым яны атрымоўвалі высокую ацэнку крытыкаў. Аднак фестывальны правал апошняга фільма трылогіі «Тры колеры» падштурхнуў кінарэжысёра спыніць кар’еру.

Кшыштаф Кеслёўскі лічыцца адным з найбольш значных мастакоў у гісторыі сусветнага кінематографа другой паловы XX стагоддзя. Ён з’яўляецца лаўрэатам прэстыжных кінаўзнагарод, сярод якіх Прыз журы (1988), Прыз ФІПРЭСІ (1988, 1991) і Прыз Экуменічнага журы (1991) Канскага кінафестывалю; Прыз ФІПРЭСІ (1989) і «Залаты Леў» (1993) Венецыянскага кінафестывалю; «Сярэбраны мядзведзь» Берлінскага кінафестывалю (1994). У 1995 годзе быў намініраваны на «Оскар» за «Найлепшую рэжысуру» і «».

Аказаў уплыў на такіх рэжысёраў, як Ежы Штур, Том Тыквер, Гжэгаж Згліньскі, Абас Кіярастамі.

Біяграфія

Дзяцінства, маладосць і адукацыя Кшыштаф Кеслёўскі нарадзіўся 27 чэрвеня 1941 года ў Варшаве. Сям’я яго бацькі Рамана Кеслёўскага, інжынера-будаўніка хворага на сухоты, паходзіла з Валыні; маці Барбара, у дзявоцтве Шонэрт, паходзіла з Пецярбурга, але ў дзяцінстве пераехала ў Быдгашч. Раман і Барбара пабраліся шлюбам 7 верасня 1939 года ў Варшаве. Праз два гады бацька Барбары, Казімеж Шонэрт, памёр у канцэнтрацыйным лагеры Асвенцім, а маці Барбары, Марыя Шонэрт, памерла ад сардэчнага прыступу. Барбара нарадзіла Кшыштафа раней тэрміну, а яе нованароджанае дзіця хутка захварэла на запаленне лёгкіх. Цёткай Кеслёўскага была Ядвіга Шол-Складкоўска, жонка Феліцыяна Славой-Складкоўскага. У 1944 годзе ў Кшыштафа нарадзілася сястра Эва.

thumb|250px|Дом у , у якім пражываў Кшыштаф Кеслёўскі. У чэрвені 1945 года Кеслёўскія пераехалі ў Глубчыцы, дзе правялі чатыры гады. Кшыштаф працягваў пакутаваць на хваробы лёгкіх, таму бацькі вазілі яго па санаторыях. У 1949 годзе ён перанёс аперацыю па выдаленні апендыцыту. У 1950 годзе прыняў першае Прычасце ў . На пачатку 1950-х гадоў Кеслёўскія часта пераязджалі з месца на месца; Раман, маючы рэцыдывы сухотаў, вымушаны быў лячыцца ў розных цэнтрах, у тым ліку ў ў Ніжняй Сілезіі. Барбара падарожнічала з Кшыштафам у (), Рабку, , Віслу і Варшаву. У сувязі з гэтым Кшыштаф часта мяняў школу; навучанне пачаў у верасні 1953 года ў , потым у лістападзе пераехаў у , а зімой у прафілакторый «Заглэнбе» ў . Сярэднюю школу ён скончыў у Мярошаве, пасля чаго хацеў кінуць далейшую адукацыю і стаць качагарам, але бацька пераканаў яго паступіць у пажарную вучэльню ва Уроцлаве. Там ён правучыўся паўгады. Ён таксама некаторы час правучыўся ў вячэрняй агульнаадукацыйнай гімназіі ў Валбжыху.

У 1957 годзе Кеслёўскі па парадзе бацькоў паступіў у Дзяржаўны тэатральна-тэхнічны ліцэй у Варшаве, дырэктарам якога быў яго дзядзька Казімеж Пшэчкоўскі. Падчас вучобы, якая працягвалася да 1962 года, ён быў касцюмерам такіх акцёраў, як , Аляксандр Бардзіні і . У 1960 годзе перажыў смерць бацькі, якому было адмоўлена ў каталіцкім пахаванні з-за адмовы прыступіць да споведзі. Пасля заканчэння ліцэя ў 1962 годзе Кеслёўскі хацеў стаць тэатральным рэжысёрам, аднак не мог паступіць на гэтую спецыяльнасць, бо не скончыў ніякай вышэйшай навучальнай установы. Тады ён вырашыў вывучаць кінарэжысуру ў , куды паступіў з трэцяй спробы. У 1968 годзе скончыў кінашколу, а ў 1970 годзе атрымаў дыплом.

Першыя фільмы (1966—1969) Знаходзячыся пад моцным уплывам і фільмаў Кена Лоўча, Кеслёўскі дэбютаваў у 1966 годзе двума школьнымі эцюдамі. «Трамвай», рэалізаваны пад педагагічным кіраўніцтвам , апавядаў пра юнака, які сядае сярод ночы ў аднайменны транспартны сродак і сустракае там дзяўчыну, з якой не рашаецца пазнаёміцца. Дакументальны фільм «Установа», зняты пад кіраўніцтвам , быў сатырай на бюракратыю, якая панавала ў дзяржаўных установах. У 1967 годзе Кеслёўскі зняў «Канцэрт па заяўках» пра выезд кампаніі маладых людзей за горад, а ў 1968 годзе — дакументальны фільм «Здымак».

У 1969 годзе адбылася прэм’ера яго дыпломнай працы «З горада Лодзь», якая адлюстроўвала паўсядзённае жыццё жыхароў Лодзі.

Дакументальнае кіно (1970—1975) thumb|200px|Кшыштаф Кеслёўскі ў 1972 годзе. На пачатку 1970-х гадоў Кеслёўскі здымаў дакументальнае кіно. Пасля ўладкавання на у 1970 годзе ён зняў фільм «Фабрыка», у якім супрацьпаставіў аптымістычны аповед пра сустрэчы на трактарным заводзе ў з жабрацкімі ўмовамі працы рабочых. У тым жа годзе разам з ён зняў фільм «Я быў жаўнерам», дзе паказаў ветэранаў Другой сусветнай, што страцілі зрок падчас вайны. У 1971 годзе Кеслёўскі прадставіў фільм «Перад ралі», які ўяўляе сабой рэпартаж пра падрыхтоўку польскага раліста да . У 1972 годзе ён паставіў «Рэфрэн» пра працу і (разам з ) «Рабочыя ’71: Нічога пра нас без нас», паказваючы рэальныя настроі сярод рабочых пасля прыходу да ўлады ў Польшчы Эдварда Герэка. Фільм «Рабочыя ’71», хоць першапачаткова шчодра фінансаваўся Польскай аб’яднанай рабочай партыяй, утрымліваў занадта адкрытыя выказванні рабочых пра Герэка. У сувязі з гэтым Кеслёўскаму было забаронена публікаваць фільм, і ён выпусціў яго толькі ў цэнзурным варыянце пад назвай «Гаспадары». Сам ён назваў гэты фільм самым палітычным у сваёй кар’еры. У 1972 годзе былі выпушчаны і іншыя кантрактныя дакументальныя фільмы, якія паказвалі працу фабрычных рабочых: «Між Уроцлавам і Зялёнай Гурай» і «Прынцыпы бяспекі і гігіены ў медным рудніку».

У 1973 годзе Кеслёўскі зняў першы паўгадзінны мастацкі фільм «Падземны пераход», які апавядае пра сустрэчу маладога настаўніка і яго былой жонкі ў Варшаве. У гэтым, знятым за 10 дзён, імправізаваным фільме, ролі разведзеных сужэнцаў выканалі і . У тым жа годзе ён зняў дакументальны фільм «Муляр» пра былога рабочага і партыйнага актывіста. У 1974 годзе быў выпушчаны пастановачны дакументальны фільм «Першае каханне» пра старшакласнікаў, якія ўступаюць у дарослае жыццё, а таксама фільм «Рэнтген» пра людзей з хваробай лёгкіх. У 1975 годзе ён зняў яшчэ адзін пастановачны дакументальны фільм «Біяграфія» аб працы Ваяводскай камісія партыйнага кантролю, у якім паказаў ход разгляду абвінавачвання выключанага з партыі рабочага. У тым жа годзе быў выпушчаны яшчэ адзін дакументальны фільм «Легенда» пра жыццё Стэфана Жаромскага.

Кіно маральнага неспакою (1975—1981) Першы поўнаметражны мастацкі фільм Кеслёўскага «Персанал» быў пастаўлены ў 1975 годзе. Пазней ён быў аднесены крытыкамі да кіно маральнага неспакою. Галоўны герой фільма (у выкананні Юльюша Махульскага) — выпускнік тэатральнага тэхнікума, якога прымаюць на працу ў касцюмерную майстэрню пры тэатры. Неўзабаве ўзнёслае ўяўленне маладога чалавека пра тэатр, як магічны свет мастацтва, сутыкаецца з рэальнасцю, у якой напружанне, канфлікты і дэградацыя пануюць як у асяродку персаналу, так і сярод акцёраў. У «Персанал» Кеслёўскі ўклаў свой уласны досвед працы ў тэатры і ў той жа час прапанаваў апазіцыю «афіцыйнаму» мастацтву; закройшчык прапануе стварыць сваё кабарэ ў супрацьвагу оперы. Прэм’ера «Персаналу» адбылася толькі на тэлебачанні, але тым не менш была цёпла сустрэта крытыкамі. Карціна атрымала галоўны прыз на і прыз журы на Фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні.

У 1976 годзе Кеслёўскі дэбютаваў у поўнаметражным мастацкім кіно з фільмам «Шнар», у цэнтры якога быў канфлікт паміж дырэктарам прамысловага завода (Францішак Печка) і рабочымі. Рэжысёр палічыў свой фільм няўдалым, «сацрэалізмам навыварат» з-за выразнага падзелу на добрых і дрэнных герояў. Крытыкі, наадварот, ацанілі «Шнар» як палітычны фільм, які паказвае неэфектыўнасць эканомікі краіны і пануючую ў ёй карупцыю, у той жа час абвінаваціўшы яго ў драматургічных памылках і штучна ўстаўленых дэталях з жыцця рэжысёра. На аснове здымачнага працэсу «Шнара» Кеслёўскі стварыў дакументальны фільм «Хлапушка». У тым жа годзе ён зняў яшчэ адзін мастацкі фільм пад назвай «Спакой», галоўным героем якога стаў вызвалены з турмы рабочы (Ежы Штур), які спрабуе нанова ўладкаваць сваё жыццё. Аднак жаданне рабочага весці спакойны лад жыцця не ажыццяўляецца: «Ён настрайвае супраць сябе кіраўніцтва, якое хацела зрабіць яго агентам. Калегі ж па працы лічаць яго штрэйкбрэхерам і распраўляюцца з ім», — пісаў . Зняты ў 1976 годзе, «Спакой» быў адпраўлены цэнзурай «на паліцу», дзе праляжаў чатыры гады. Калі ў 1980 годзе прэм’ера фільма ўрэшце адбылася, карціна была сустрэта з захапленнем. На Фестывалі польскага мастацкага кіно 1981 года фільм быў адзначаны Спецыяльным прызам журы.

У 1977—1978 гадах Кеслёўскі зняў чатыры дакументальныя фільмы. Тэмай стужкі «Не ведаю» стала гісторыя звольненага з працы дырэктара металургічнага завода, які спрабаваў супрацьстаяць карупцыі на прадпрыемстве. У фільме «Шпіталь» гаворка ішла аб працы хірургаў у вельмі неспрыяльных умовах. Галоўным героем фільма «З пункту гледжання начнога вартаўніка» быў ахоўнік фабрыкі з таталітарнымі поглядамі. Аднак ужо на стадыі стварэння гэтай стужкі Кеслёўскі зразумеў, што насамрэч нашкодзіў свайму герою, намерваючыся зняць фільм пра ментальнасць людзей, падпарадкаваных уладзе. Пасля кінапрэм’еры «Вартаўніка» Кеслёўскі на працягу ўсяго свайго жыцця не дапускаў трансляцыі гэтага фільма па тэлебачанні. З падобнай дылемай рэжысёр сутыкнуўся і пасля выхаду фільма «Не ведаю», герой якога быў звольнены і пераследаваны менавіта з-за таго, што ўбачылі на экране партыйныя саноўнікі. Як і ў выпадку з «Вартаўніком», «Не ведаю» не быў дапушчаны Кеслёўскім да тэлевізійнага распаўсюду. Больш паспяховыя дакументальныя фільмы Кеслёўскага «Сем жанчын рознага веку» (1978) пра сямёх танцорак і «Гаворачыя галовы» (1980) з апытаннем выпадковых мінакоў — былі не так шчыльна звязаныя з героямі. Фільм «Вакзал» (1980), у якім Кеслёўскі паказваў штодзённасць на Варшавы, стаў момантам краху кар’еры Кеслёўскага як рэжысёра-дакумэнталіста. Падчас яго стварэння высветлілася, што Кеслёўскі зафіксаваў міліцыянераў, якія знайшлі на вакзале труп жанчыны, забітай уласнай дачкой. Міліцыя ўважліва праглядзела адзняты матэрыял, спадзеючыся знайсці выяву забойцы. Матэрыялы вярнулі рэжысёру некранутымі, але Кеслёўскі якраз у гэты момант расчараваўя ў сваёй страсці да дакументалістыкі: