Ксаўе́ Дала́н (поўнае імя Ксаўе Далан-Тадрос, ) — канадскі акцёр, рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст.
Біяграфія Нарадзіўся 20 сакавіка 1989 года ў Манрэалі правінцыі Квебек, Канада. Дэбютаваў у вельмі юным узросце, здымаючыся ў рэкламных роліках для аптэчнай кампаніі. Затым здымаўся ў фільмах і серыялах, у якасці дзіцячага акцёра. У 2006 годзе зняўся ў кароткаметражцы «Люстраное лета» рэжысёра Эцьена Дэсрасьерс, якая выйграла «Берлінале», у 2007 годзе ў «Пакутніцах» Паскаля Лаж’е.
Рэжысёрскі дэбют — фільм «Я забіў сваю маму», які сам Далан апісвае як напаўаўтабіяграфічны, не хаваючы таго факту, што ён гей«Xavier Dolan on being gay, getting bashed» May 24, 2009.. Фільм выйграў тры намінацыі ў праграме «Двухтыднёвік рэжысёраў» Канскага кінафестывалю ў 2009 годзе«Québécois filmmaker electrifies Cannes» . The Globe and Mail, May 25, 2009., а таксама быў намінаваны Канадай на Оскар.
У 2009 годзе Далан здымае фільм «Уяўнае каханне», які выйграў «Prix Regard Jeune» праграмы «Асобы погляд» Канскага кінафестывалю і ўзнагароду Сіднейскага кінафестывалю.
Трэці фільм Далана «Laurence Anyways» будзе пра транссексуалаў. Сцэнарый ужо напісаны, здымкі пачнуцца ўлетку 2011 года. Прэм’ера назначана на 2012 год.
У 2009 годзе ўдзельнічаў у дубляванні мультсерыяла «Паўднёвы Парк» на французскую мову — Далан агучыў Стэна.
Дачыненні з Беларуссю У пазаконкурснай праграме ігравога кіно Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у 2014 годзе была прадстаўлена рэтраспектыва Ксаўе Далана «Уяўнае каханне», у рамках якой былі паказаны стужкі «Я забіў сваю маму» (2009), «І ўсё ж Ларанс» (2012), «Том на ферме» (2013)Ксаўе Далан. Уяўнае каханне. Старонка на сайце Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Фільмаграфія
Акцёр 2010 — «Добрыя суседзі» — Жан-Марк 2010 — «Уяўнае каханне» — Франсіс 2009 — «Я забіў сваю маму» — Юберт Мінель 2008 — «Пакутніцы» — Антуан 2007 — «С’юзі» — Punk 2006 — «Люстраное лета» (кароткаметражны) — Жульен 2001 — «Таемная крэпасць» — Майкл 1997 — «Арол ці рэшка» — Эдуард 1997 — «Амерта» (тэлесерыял) — Нікаля 1994 — «Мерсі» (тэлесерыял) — Філс
Рэжысёр і сцэнарыст 2016 — «The Death and Life of John F. Donovan» 2016 — «Juste la fin du Monde» 2014 — «Мамачка» (Mommy) 2013 — «Том на ферме» (Tom à la ferme) 2012 — «І ўсё ж Ларанс» (Laurence Anyways) — меладрама, драма 2010 — «Уяўнае каханне» — меладрама, драма 2009 — «Я забіў сваю маму» — драма, біяграфія
Спасылкі
Пра фільм «Я забіў сваю маму»