Бербера — горад на паўночным-захадзе дзяржавы Самалі. У цяперашні час кантралюецца самаабвешчаным Самалілендам. Адзіная абароненая гавань на паўднёвым узбярэжжы Адэнскага заліва.

Горад быў адміністрацыйным цэнтрам Брытанскага Самалі да 1941.

Збудаванне глыбакаводнага порта скончана ў 1969 годзе савецкімі вайскоўцамі будаўнікамі. Да грамадзянскай вайны ў Самалі ён выкарыстоўваўся як савецкая ваенна-марская база, пазней выкарыстоўваўся амерыканцамі. У цяперашні час выкарыстоўваецца ў якасці гандлёвага порта.

Марскім шляхам звязаны з еменскім Адэнам, які знаходзіцца за 255 км на поўнач. Аўтамабільнымі дарогамі горад злучаны з самалійскімі кантынентальнымі гарадамі Харгейса (150 км) і Буран (120 км), а таксама са сталіцай суседняй Эфіопіі Адыс-Абебай (790 км).

Насельніцтва 1968 год — 20 тыс. чал. 1980 год — 40—65 тыс. чал.

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Бербе́ра // Словарь географических названий зарубежных стран / отв. ред. А. М. Комков. — 3-е изд., перераб. и доп. — М. : Недра, 1986. — С. 46. — 459 с. — 70 000 экз.

Катэгорыя:Гарады Самаліленда Катэгорыя:Порты Аравійскага мора