Падзеі Горад Эда быў перайменаваны ў горад Токіа (東京, што перакладаецца як «Усходняя сталіца»). Была адчынена першая японская лінія тэлесувязі паміж Токіа і Іокагамай. Завершана будаўніцтва першай амерыканскай транскантынентальнай чыгункі даўжынёй каля . У Вене выйшлі першыя паштоўкі. Генры Мортан Стэнлі пасланы газетай «Нью-Ёрк Геральд» у Афрыку, на пошукі экспедыцыі Давіда Лівінгстана. Дзмітрый Мендзялееў публічна прадставіў сваю перыядычную сістэму элементаў.
Нарадзіліся 25 студзеня: Макс Хофман, нямецкі генерал. 7 ліпеня: Лявон Дубейкаўскі, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, паэт, архітэктар. 6 верасня: Фелікс Зальтэн, аўстрыйскі пісьменнік, журналіст, крытык. 2 кастрычніка: Махатма Гандзі, ідэолаг і адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага руху Індыі. 3 кастрычніка: Роберт Крафт, нямецкі пісьменнік. 30 лістапада: Нільс Густаў Дален, шведскі фізік. 31 снежня: Анры Маціс, французскі мастак і скульптар.
Памерлі 16 жніўня: Альбіна Габрыеля Пузына, пісьменніца і мемуарыстка 26 жніўня: Хендрык Лейс, бельгійскі мастак