Падзеі

11 студзеня: Пастановаю Віленскай судовай палаты забаронена газета «Наша доля». Расійскімі ўладамі афіцыйна зарэгістравана Польскае таварыства «Асвета» ў Мінску. 5 сакавіка: Пачатак працы 2-ой Думы Расійскай імперыі. 25 мая: У Вільні адбыўся з’езд настаўнікаў, на якім быў створаны Беларускі настаўніцкі саюз. 3 чэрвеня: Расійскі імператар распусціў I Дзяржаўную думу і зацвердзіў новы парадак выбараў. 10 чэрвеня: Французскія інжынеры браты Люм’ер вынайшлі спосаб рабіць каляровыя фатаздымкі. 26 верасня: Новая Зеландыя атрымала статус дамініёна — самакіравальнай краіны ў складзе Брытанскай імперыі 16 лістапада: Аклахома афіцыйна ўвайшла ў склад ЗША, стаўшы 46-м штатам. 17 снежня: Агульнанацыянальны сход выбраў першага караля Бутана, ім стаў падтрыманы брытанцамі Уг’ен Вангчук.

Нарадзіліся 1 студзеня: Леанід Брэжнеў, палітык, Генеральны сакратар ЦК КПСС 7 студзеня: Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў, беларускі навуковец 20 студзеня: Іван Лушчыцкі, беларускі філосаф 18 красавіка: Ларс Альфорс, фінскі і амерыканскі матэматык 12 мая: Кэтрын Хепбёрн, кінаактрыса 22 мая: Лоўрэнс Аліўе, брытанскі акцёр 23 чэрвеня: Джэймс Мід, англійскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1977) 18 верасня: Эдвін Макмілан, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1951) (пам.7.9.1991) 2 кастрычніка: Александэр Тод, англійскі хімік-арганік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1957) (пам.10.1.1997) 22 лістапада: Дора Маар, французская мастачка

Памерлі 20 лютага: Анры Муасан, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі