thumb|right|Будынак Шведскай акадэміі Шведская акадэмія () — адна з каралеўскіх Шведскіх акадэмій, заснавана Густавам III у 1786 годзе. Гэта нацыянальны аналаг Французскай акадэміі, створаны па яе ўзоры. Шведская акадэмія складаецца з абмежаванай колькасці месцаў (іх менш, чым у Францыі — не 40, а 18), якія займаюцца пажыццёва вядомымі шведскімі пісьменнікамі, навуковымі, грамадскімі дзеячамі, чые творы лічацца ўзорнымі; для літаратара членства ў Шведскай акадэміі — вышэйшы нацыянальны прэстыж. Асноўны занятак Акадэміі — нармаванне шведскай мовы, ці, як сфармулявана афіцыйна гэта мэта — захоўваць «чысціню, сілу і тонкасць шведскай мовы» (). Дэвіз акадэміі — «Талент і густ» ().

Акадэмія выдае два нарматыўных слоўніка: «Шведскі акадэмічны словаспіс» ( у адным томе, перавыдаваўся неаднаразова) і шматтомны «Шведскі Акадэмічны слоўнік» (). Праца над апошнім пачата ў 1898 годзе, а ў наш час (2005 год) праца ідзе над літарай «T».

З 1901 года штогод Шведская акадэмія па завяшчанні Альфрэда Нобеля прысуджае Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Гэта адменная роля вось ужо больш стагоддзя робіць Шведскую акадэмію, якая да таго была прыкметнай установай толькі ў маштабе краіны, адной з найбольш уплывовых літаратурных сіл у свеце. Разам з тым на яе долю прыпадае і ўся тая крытыка, якую сустракае гэта прэмія.

Гл. таксама Будынак Шведскай акадэміі Скандынаўская прэмія Шведскай акадэміі

Спасылкі

Афіцыйны сайт Акадэмічны слоўнік

Катэгорыя:Навука ў Швецыі Катэгорыя:Шведская мова Катэгорыя:Нобелеўская прэмія Катэгорыя:З’явіліся ў 1786 годзе Катэгорыя:Нацыянальныя акадэміі Катэгорыя:1786 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Швецыі