Залман Абрамавіч Гарэлік (,  — , ) — беларускі геолаг, тэктаніст, арганізатар геалагічнай службы Беларусі, адзін з адкрывальнікаў першых радовішчаў калійных і каменнай солі, нафты ў Прыпяцкім прагіне. Доктар геолага-мінералагічных навук (1973).

Біяграфія Пасля заканчэння Маскоўскага геолагаразведачнага інстытута ў 1936 годзе накіраваны ў Інстытут геалагічных навук АН БССР. З 1937 г. інжынер, галоўны інжынер, начальнік Беларускага геалагічнага кіравання. У перыяд эвакуацыі (1941—1944) начальнік Горкаўскага геаўпраўлення. У 1944—1950 гг. начальнік, галоўны геолаг Белгеалкіравання і па сумяшчальніцтве выкладчык кафедры геалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1949—1955). У 1950—1955 гг. — галоўны геолаг Беларускага інстытута прамысловага праектавання. З 1955 г. на педагагічнай працы ў БДУ (дацэнт). З 1957 г. у Інстытуце геалагічных навук АН БССР — начальнік аддзела нафты і газа, загадчык сектара тэктонікі (1967—1976). З 1976 года старэйшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага геолагаразведачнага інстытута.

Сфера навуковых інтарэсаў Тэктоніка і структурная геамарфалогія, фармаванне нафтавых пакладаў, прагназаванне радовішчаў карысных выкапняў (калійныя і каменная солі, нафта, мінеральная будаўнічая сыравіна). Стварыў геатэктанічны кірунак у вывучэнні нетраў і мінеральных рэсурсаў. Упершыню выканаў тэктанічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі і абгрунтаваў структурныя крытэрыі прагназавання радовішчаў соляў і нафты ў Прыпяцкім прагіне.

Творы Данные по тектонике Белоруссии и проблема выявления месторождений соли и нефти на ее территории. Мн., 1945. О связи современного рельефа БССР с тектоническими структурами // Весці АН БССР. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1957. № 2. Пески БССР и их промышленное использование. Мн., 1961 (в соавт.). О влиянии тектоники Белорусско-Литовского кристаллического массива на формирование современного рельефа и распределение речной сети // Геология и перспективы металлоносности докембрия Белоруссии и смежных районов. Мн., 1965. Современная структура и история тектонического развития Припятской впадины. Мн., 1968 (в соавт.). Разрывные нарушения Припятского грабена и их роль в распространении полезных ископаемых. Мн., 1986 (совм. с А. М. Синичкой).

Літаратура  — С. 78.  — С. 572. Нашы знакамітыя землякі: географы і геолагі — ураджэнцы Магілёўскай вобласці. — Магілёў, 2004. — С. 14—15.  — С. 129.

Катэгорыя:Геолагі Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС