Уладзімір Іванавіч Ярмак (15 мая 1924,  — 19 ліпеня 1943, Сінявінскія вышыні, Ленінградская вобласць, Расія) — савецкі вайсковец, Герой Савецкага Саюза, стралок, лейтэнант.

Біяграфія Сын ваеннага, рускі паводле нацыянальнасці. Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю. Працаваў слесарам на заводзе ў горадзе Ніжні Тагіл.

У Чырвонай Арміі з жніўня 1942, на фронце Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1942. Стралок 14-га асобнага штрафнога батальёну (42-я армія, Ленінградскі фронт) лейтэнант Ярмак ЦАМО ф.58, оп.18001, д.581, л.18об на сайце ОБД Мемарыял. 19 ліпеня 1943 падчас правядзення разведкі боем у раёне Сінявінскіх вышыняў зачыніў сваім целам амбразуру варожае агнявое кропкі, чым забяспечыў групе разведчыкаў выкананне баявога задання.

Пахаваны ў раёне пасёлка гарадскога тыпу Сінявіна Кіраўскага раёна Ленінградскай вобласці Расіі. 21 лютага 1944 пасмяротна атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза; Ордэн Леніна; Ордэн Чырвонага Сцяга.

Памяць Імем У.Ермака названая вуліца Валодзі Ярмака у Санкт-Пецярбургу. Ушанаваны ў мемарыяле «Сінявінскія вышыні». У 1997 у скверы на плошчы Кулібіна ў Санкт-Пецярбургу на народныя грошы яму быў усталяваны помнік.

Крыніцы

Літаратура Буров А. В. Твои Герои, Ленинград. 2-е изд., доп. Л.: Лениздат, 1970 Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь. Т.1. М.:Воениз.1987. Звягинцев В. Трибунал для героев. М. ОЛМА-ПРЕСС, 2005 г. Солдатов В. А. Матросовы в битве за Ленинград, — Л.,1966

Спасылкі

Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны