Аляксандр Уладзіміравіч Прохараў (, , Беларуская ССР — , , Расія) — беларускі і савецкі футбаліст (брамнік) і трэнер. Майстар спорту. За зборную СССР згуляў 3 матчы. За алімпійскую зборную СССР — 6 матчаў.

Біяграфія Аляксандр Прохараў у 1965 пачаў гуляць у гродзенскім «Нёмане», аднак праз год перайшоў у мінскае «Дынама».

Потым абараняў колеры запарожскага «Металурга», кіеўскага «Дынама», а ў 1972 годзе перайшоў у маскоўскі «Спартак». Гэтаму клубу брамнік, які двойчы (у 1974 і 1975 гадах) удастойваўся прыза часопіса «Огонек» як лепшы брамнік СССР, аддаў амаль шэсць гадоў свайго жыцця.

У чэмпіянатах СССР згуляў 130 матчаў.

Выклікаўся ў зборную СССР, за якую правёў тры матчы.

Прохарава як брамніка адрознівалі ўмелыя дзеянні на лініі варот, у адзінаборствах з форвардамі. Яго называлі адным з лепшых брамнікаў СССР сярэдзіны 70-х.

З 1979 года Аляксандр Прохараў перайшоў на трэнерскую працу. Спачатку сезон узначальваў «Авангард» з Петрапаўлаўска. Затым трэніраваў «Меліяратар» (Кзыл-Арда), Карагандзінскі «Шахцёр», «Цаліннік» (Цалінаград) (1985), «Алімпіец» (Масква).

У пачатку 90-х гадоў перайшоў на адміністрацыйную працу. З 1996 года выконваў функцыі начальніка зборнай ветэранаў Расіі пры фондзе імя Льва Яшына.

Дасягненні Чэмпіён СССР, 1971 Бронзавы прызёр Алімпійскіх Гульняў 1976 Лепшы брамнік СССР, 1974 (прыз часопіса «Аганёк») Лепшы брамнік СССР, 1975 (прыз часопіса «Аганёк»)

Крыніцы

Спасылкі На сайце «Зборная Расіі па футболе» На сайце ФК «Спартак» Масква

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Чэмпіёны СССР па футболе Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Прэсня Катэгорыя:Ігракі зборнай СССР па футболе Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года Катэгорыя:Футбольныя трэнеры СССР Катэгорыя:Трэнеры ФК Кызыл-Жар Катэгорыя:Трэнеры ФК Кайсар Кызыларда Катэгорыя:Трэнеры ФК Жэніс Астана Катэгорыя:Пахаваныя на Вастракоўскіх могілках