«Саюз-30» — пілатуемы касмічны карабель.
Параметры палёту Маса апарата — 6,8 т. Нахіл арбіты — 51,66 ° Перыяд звароту — 88,83 (91,31) мін. Перыгей — 197,6 (337,6) км. Апагей — 261,3 (363) км.
Экіпаж Камандзір — Пётр Ілліч Клімук (3) Касманаўт-даследчык — Міраслаў Гермашэўскі (Hermaszewski Mirosław) (1) (Польшча)
Экіпаж-дублёр Камандзір — Валерый Мікалаевіч Кубасаў Касманаўт-даследчык — Зянон Янкоўскі (Jankowski, Zenon) (Польшча)
Апісанне палёту Трэцяя экспедыцыя наведвання арбітальнай навуковай станцыі «Салют-6». Другі міжнародны палёт па праграме «Інтэркосмас». Упершыню ў космасе касманаўт з Польшчы. У гэты час на станцыі «Салют-6» працаваў другі асноўны экіпаж — Уладзімір Кавалёнак і Аляксандр Іванчанкаў.
Катэгорыя:Касманаўтыка