thumb|200px|Восіп Цадкін (1914) Восіп Цадкін (, уласна Іосель Аронавіч Цадкін; ,  — , Нёі-сюр-Сен, Францыя) — французскі скульптар, паходзіў з сям'і яўрэя і шатландкі.

Біяграфія thumb|left|250px|«Арфей», 1956 Цадкін нарадзіўся 14 ліпеня 1890 у Віцебску. Бацька, Яфім Цадкін, хрысціўся, быў прафесарам класічных моў у Смаленскай семінарыі, маці — Сафі Лестэр — паходзіла з сям'і шатландскіх караблебудаўнікоў. Вучыўся ў Віцебскай школе. У 1905 быў адпраўлены да сваякоў на поўнач Англіі, браў урокі скульптуры ў мясцовай мастацкай школе. У 1905—1909 жыў у Лондане, пастаянна наведваў Брытанскі музей, вучыўся ў Політэхнічнай школе. З 1910 пасяліўся ў Парыжы, на Манпарнас, працаваў у «Вуллі» («Ла руш»). У 1911 яго працы былі выстаўлены ў восеньскім Салоне і Салоне незалежных. Зблізіўся з Апалінэрам, Бранкузі, Пікаса, Бурдэлем, Мацісам, Дэланэ, Мадыльяні (які пакінуў графічны партрэт Цадкіна, 1913—1914). У 1914—1915 выстаўляўся ў Берліне, Амстэрдаме, Лондане. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, быў атручаны газамі, дэмабілізаваны ў 1917, перажыў зацяжны душэўны крызіс.

У 1921 выйшла першая манаграфія пра Цадкіна ўплывовага мастацкага крытыка Марыса Рэйналя. Яго выстаўкі прайшлі ў Токіа, Грэноблі, рэтраспектыва яго работ была прадстаўлена ў 1926 у Парыжы.

У 1939—1945 жыў у ЗША.

Творы 6 чэрвеня 2019 каля галоўнага офіса Белгазпрамбанка ўсталявалі скульптуру «Носьбіт дароў» (іншыя назвы: «Пасланец», «Навігатар»)У Мінску з'явілася новая скульптура ураджэнца Беларусі Восіпа Цадкіна // Наша Ніва, 29 мая 2019.

Некаторыя скульптуры Цадкіна захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў МінскуКорпоративная коллекция Белгазпромбанка. Цадкин Осип .

Памяць

У доме на парыжскай вуліцы д'Асас (VI акруга), дзе Цадкін пасяліўся ў 1928, пасля яго смерці адкрыты музей. Імем скульптара названая вуліца ў XIII акрузе Парыжа.

Літаратура пра мастака БЭ ў 18 тамах, Т.17, Мн., 2003, С.81 Raynal M. Ossip Zadkine. Rome: Éditions «Valori Plastici», 1921 Ossip Zadkine. Santpoort: C.A. Mees, 1929 Cassou J. Ossip Zadkine. Amriswil: Bodensee-Verlag, 1962 Spiteris T. Ossip Zadkine. Milano: Fratelli Fabbri, 1966. Ossip Zadkine: plastiken, gouachen, zeichnungen, tapisserien. Köln: Lempertz Contempora, Kunsthaus Lempertz, 1966 Sculpture by Ossip Zadkine, 1890—1967. New York: Hirschl and Adler Galleries Inc., 1971 Lecombre S. Ossip Zadkine: l'œuvre sculpté. Paris: Paris-Musées, 1994 André Lhote, Ossip Zadkine: l'esprit d'une époque. Nice: G. Gardette, 1998

Спасылкі

Працы ў музеях свету Сайт даследчага Цэнтра Цадкіна (англ.) Лінкі

Катэгорыя:Вучні Юдаля Пэна Катэгорыя:Скульптары Францыі Катэгорыя:Постаці кубізму Катэгорыя:Экспрэсіянізм Катэгорыя:Скульптары-абстракцыяністы Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі