Эфраім Севела (сапраўднае імя — Яфім Евелевіч Драбкін; , , Магілёўская вобласць, Беларуская ССРJankowski Andrzej. Проза Эфраима Севелы. Из истории русской литературы третьей эмигрантской волны. Kielce: Wydawnictwo Akademii Świętokrzyskiej. S. 15. — , , Расія) — ізраільскі і расійскі , празаік, і . Пасля эміграцыі ў 1971 годзе жыў у Ізраілі (1971—1977) і ЗША (1977—1990), з 1990 года — у Расіі.
Біяграфія Яфім Драбкін нарадзіўся 8 сакавіка 1928 г у Бабруйску ў сям'і кадравага афіцэра, трэнера па класічнай барацьбе Евеля Драбкіна (1906—2005). З маці і малодшай сястрой паспеў эвакуіравацца з Беларусі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны (бацька быў на фронце); аднак падчас бамбёжкі быў скінуты выбухной хваляй з платформы цягніка. Бадзяўся, у 1943 годзе стаў «сынам палка» супрацьтанкавай артылерыі рэзерву Стаўкі Галоўнага камандавання; з палком дайшоў да Германіі. Узнагароджаны медалём «За адвагу».
Пасля вайны скончыў школу і паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, скончыўшы яго ў 1948. З 1948 па 1956 працаваў журналістам у Вільнюсе. У 1956 перайшоў у кінематаграфію і пераехаў у Маскву. Дэбютаваў кінасцэнарыяў да карціны «Нашы суседзі» (1957).
Фільмаграфія — сцэнарыі 1957 — Нашы суседзі, «Беларусьфільм» 1959 — Анечка, «Масфільм» 1961 — Чортаў тузін, Рыжская кінастудыя 1965 — Няма невядомых салдат, Кінастудыя імя А. Даўжэнка 1967 — Дужы арэшак, «Масфільм» 1968 — Прыдатны да нестраявой, «Беларусьфільм» 1986 — Калыханка, «Студыё фильмове Задыяк» (Studio filmowe Zodiak), Польшча — ФДФ С. А. (FDF SA), Швейцарыя 1990 — Папугай, які гаворыць на ідыш, «Кінасэрвіс», СССР — «Прымадэса-фільм», ФРГ 1992 — Ноеў каўчэг, Расія — ЗША 1992 — Накцюрн Шапена, Расія — ЗША, пры ўдзеле Рыжскай кінастудыі 1993 — Дабрачынны баль, творчае аб'яднанне «Экран»
Спасылкі Аўтабіяграфія
Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі вайны Суднага дня Катэгорыя:Пісьменнікі Ізраіля Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі рускага замежжа Катэгорыя:Савецкія дысідэнты Катэгорыя:Яўрэйскія пісьменнікі