thumb|175px|Зорка Давіда Зорка Давіда (іўр. מָגֵן דָּוִד — Маген Давід, «Шчыт Давіда», у ідышы вымаўляецца могендовід) — эмблема ў форме шасціканцовай зоркі (гексаграмы), у якой два роўнабаковыя трохвугольнікі накладзеныя адзін на другі: верхні — вяршыняй уверх, ніжні — вяршыняй уніз, утвораюць структуру з шасці роўнабаковых трохвугольнікаў, далучаных да бакоў шасцівугольніка.
Зорка Давіда намалявана на сцягу Дзяржавы Ізраіль і з'яўляецца адным з асноўных яго знакаў. Паводле легенды, гэты знак быў намаляваны на шчытах воінаў цара Давіда.
У старажытнасці Гексаграма — інтэрнацыянальны сімвал старажытнага паходжання. Ад пачатку гексаграма не з'яўлялася адмысловым сімвалам яўрэяў і іўдаізму. На Сярэднім і Блізкім Усходзе яна была сімвалам багіні Іштар. Пачынаючы з бронзавага веку гексаграма часта выкарыстоўваецца ў дэкаратыўных і чарадзейных мэтах у шматлікіх народаў, якія знаходзіліся на вялікай адлегласці адзін ад аднаго. На Іберыйскім паўвостраве знойдзеныя выявы гексаграм датычных па часе да жалезнага веку. Трэба адзначыць, што пентаграма значна часцей выкарыстоўвалася ў якасці чарадзейнага сімвала. Тым не менш абедзве геяметрычныя фігуры мажліва знайсці на старонках шматлікіх сярэднявечных кніг па алхіміі і чараўніцтву.
Найбольш ранняя на Блізкім усходзе выява гексаграмы сустракаецца на яўрэйская пячатцы 7 ст. да н.э., якая належала Ісусу Бен Асаяху і знойдзеная ў Сідоне.
Спасылкі
King Solomon’s Seal. Israel Ministry of Foreign Affairs. The Flag and the Emblem. Israel Ministry of Foreign Affairs. אלבום מגן דוד. Рэсурс, прысвечаны інфармацыі пра Маген Давіда на іўрыце. Star of David. Рэсурс, прысвечаны інфармацыі пра Маген Давіда на англійскім. zeevveez’s photos. Вялікая галерэя выяў Маген Давіда. Дыскусія пра яўрэйскую сімволіку
Катэгорыя:Гісторыя яўрэйскага народа Катэгорыя:Яўрэі Катэгорыя:Іўдаізм Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Ізраіля Катэгорыя:Яўрэйскія сімвалы Катэгорыя:Сімвалы ў выглядзе зоркі Катэгорыя:Цар Саламон Катэгорыя:Давід