Чубут () — правінцыя ў паўднёвай частцы Аргенціны, размешчаная паміж 42 і 46 паўднёвымі паралелямі ў басейне ракі Чубут. На поўначы правінцыя мяжуе з правінцыяй Рыа-Негру, на поўдні з правінцыяй Санта-Крус, з усходу правінцыю абмываюць воды Атлантычнага акіяна, з захаду правінцыі — горы Анды, якія адасабляюць яе ад Чылі.

Назва правінцыі паходзіць ад назвы ракі Чубут. А яе назва ў сваю чаргу паходзіць ад слова chupat на мове народа тэўэльчэ (ісп.: Tehuelche), што азначае «празрысты».

Сталіца правінцыі — горад Расон.

Катэгорыя:Правінцыі Аргенціны