Георг Адольф Дэмлер (; ,  — , ) — нямецкі архітэктар і палітычны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1804 годзе ў Берліне. Вучыўся ў берлінскай Будаўнічай акадэміі ў Карла Фрыдрыха Шынкеля. У 1830 годзе, ва ўзросце 26 гадоў, быў прыняты на пасаду кіраўніка будаўніцтва Мекленбург-Шверынскага герцагства.

З 1830 па 1851 год стварыў цэлы шэраг будынкаў у Шверыне, у тым ліку арсенал, палац Вялікага герцага, манеж, тэатр.

Удзельнічаў у палітычным руху. Спачуваў працоўнаму класу, увёў арыгінальную сістэму аплаты, якая дазваляла размеркаваць увесь прыбытак ад будаўніцтва сярод рабочых. У 1851 годзе з-за сваёй палітычны дзейнасці быў звольнены са службы. Пасля шасці гадоў, праведзеных у паездках па Еўропе, вярнуўся ў Шверын і заняўся выключна палітыкай.

У 1859 годзе Дэмлер стаў адным з заснавальнікаў нацыянальнага таварыства, а пасля 1866 года далучыўся ў Штутгарце да нямецкай народнай партыі. Праз дзесяць гадоў перайшоў у стан сацыял-дэмакратаў. У 1877 годзе быў выбраны ў рэйхстаг, але ўжо праз год адмовіўся ад сваіх паўнамоцтваў.

Памёр у 1886 годзе ў Шверыне.

Будынкі і збудаванні Будынкі і збудаванні Дэмлера сфармавалі выгляд горада Шверын.

Катэгорыя:Архітэктары Германіі Катэгорыя:Шверын