Вільям Хайнесен (; — ) — адзін з найбольш вядомых пісьменнікаў Фарэрскіх астравоў. Пісаў на дацкай мове. Таксама вядомы як кампазітар і мастак.
Жыццё і творчасць Хайнесен нарадзіўся ў 1900 годзе ў фарэрскай сталіцы Торсхаўн. Яго бацька быў фарэрцам, а маці - датчанкай. Ва ўзросце 21 года ён выпусціў свой першы зборнік вершаў, а ў 1934 годзе выйшаў яго першы раман - Blæsende gry. У 1965 годзе Хайнесен быў ганараваны літаратурнай прэміі Паўночнага Савета.
Свае творы ён пісаў у Торсхаўне, які называў «пупам зямлі». Хайнесен заўсёды цікавіўся невядомым і нязведаным, але ў той жа час называў сябе рэлігійным чалавекам у самым шырокім сэнсе гэтага слова. Памёр ён у 1991 годзе ва ўзросце 91 года.
Спасылкі
Сайт пра Вільяма Хайнесена
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Торсхаўне Катэгорыя:Пісьменнікі Даніі Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Памерлі ў Торсхаўне Катэгорыя:Асобы на марках