Вадзім Мікалаевіч Бекбулатаў; , , БССР) — беларускі хакеіст, нападнік. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
Дасягненні Бронзавы прызёр Спартакіяды народаў СССР 1990 года Трэці прызёр Вялікага прыза Санкт-Пецярбурга (1993). Чэмпіён Беларусі (1993). Чэмпіён Беларусі (1994). Чэмпіён Беларусі (2003). Другі прызёр чэмпіянату УЕХЛ (2003). Другі прызёр Кантынентальнага кубка (2004).
Цікавыя факты Вадзім Бекбулатаў — удзельнік першага афіцыйнага матча нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі.
Вадзім Бекбулатаў з’яўляецца другім асістэнтам Уладзіміра Копаця, які забіў вырашальную шайбу ў вароты зборнай Швецыі ў чвэрцьфінале хакейнага турніру Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці. У момант, калі шайба ўляцела ў вароты Томі Сала, Вадзім Бекбулатаў ужо знаходзіўся на лаўцы запасных.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Хакеісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ХК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Цівалі Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Северсталь Катэгорыя:Ігракі ХК СКА Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ХК Віцязь Падольск Катэгорыя:Ігракі ХК Дынама-Энергія Екацярынбург Катэгорыя:Ігракі ХК Керамін Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Юнацтва-Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Гомель Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па хакеі Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года