Павел Апалонавіч Туткоўскі (, г.п. Ліпавец, цяпер Вінніцкая вобласць, Украіна — ) — украінскі геолаг. Акадэмік АН Украіны (1919). Акадэмік АН Беларусі (1928).
Біяграфія Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1882). У 1884—1895 гадах хавальнік мінералагічнага і геалагічнага кабінетаў Кіеўскага ўніверсітэта, з 1914 года прафесар гэтага ўніверсітэта, з 1924 года загадчык кафедры, з 1926 года дырэктар Інстытута геалогіі АН Украіны.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па мінералогіі, петраграфіі, гідралогіі, палеанталогіі, рэгіянальнай чацвярцічнай геалогіі, геамарфалогіі. Распрацаваў мікрапалеанталагічны метад вывучэння асадкавых горных парод. Прапанаваў новую эолавую тэорыю паходжання лёсаў. Даследаваў геамарфалогію Беларускага Палесся і геалагічную будову Беларусі.
Бібліяграфія Геологический очерк Минской губернии. Ч. 1. Киев, 1915; Геологические исследования на территории быв. Минской губернии. Ч. 2. Витебск, 1925.
Літаратура
Спасылкі Павел Апалонавіч Туткоўскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вінніцкай вобласці Катэгорыя:Геолагі Беларусі Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР Катэгорыя:Геолагі Украіны Катэгорыя:Акадэмікі АН УССР Катэгорыя:Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта