Юрый Міхайлавіч Лотман (; ; ) — эстонскі літаратуразнаўца, культуролаг і семіётык.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1922 годзе ў Петраградзе.

Пасля заканчэння ўніверсітэта да канца жыцця жыў і працаваў у Эстоніі, з 1954 года ў Тартускім універсітэце ў сувязі з больш ліберальнай атмасферай у эстонскіх акадэмічных колах. Даследаваў гісторыю рускай літаратуры 18 — сярэдзіны 19 стагоддзяў, праблемы тэорыі літаратуры і культуры ў кантэксце грамадскага жыцця і развіцця сацыяльна-філасофскай думкі («Артыкулы па тыпалогіі культуры», выпуск 1—2, 1970—73). Пры аналізе мастацкіх твораў распрацоўваў структуральна-семіятычны падыход: «Стварэнне Карамзіна» (1987), «У школе паэтычнага слова: Пушкін, Лермантаў, Гогаль» (1988); вялікую ўвагу аддаваў семантыцы знакавых структур: «Структура мастацкага тэксту» (1970), «Аналіз паэтычнага тэксту. Структура верша» (1972). Тэкст інтэрпрэтаваў як адзінства мадэлі аб’ектыўнай і суб’ектыўнай рэчаіснасці, у якасці знакавай сістэмы, якая з’яўляецца другаснай у адносінах да знакаў натуральных моў. Асноўныя навуковыя працы: «Лекцыі па структуральнай паэтыцы» (1964), «Семіётыка кіно і праблемы кінаэстэтыкі» (1973), «Культура і выбух» (1992), «Размовы пра рускую культуру» (выд. 1994) і інш. Арганізатар выдання серыі «Працы па знакавых сістэмах. (Семіётыка)» (з 1964; «Вучоныя запіскі Тартускага універсітэта»). Аўтар успамінаў «Не-мемуары» (1994)

Адзін з заснавальнікаў Тартуска-маскоўскай семіятычнай школы. Член-карэспандэнт Брытанскай акадэміі навук (1977), член Нарвежскай акадэміі навук (1987), акадэмік Шведскай каралеўскай акадэміі навук (1989) і член Эстонскай акадэміі навук.

У канцы 1980-х гадоў стварыў серыю пазнавальных тэлевізійных перадач «Гутаркі аб рускай культуры».

У час перабудовы ўдзельнічаў у палітычным жыцці Эстоніі. У кастрычніку 1988 года быў абраны ў раду упаўнаважаных Народнага фронту Эстоніі.

Памёр у Тарту ў 1993 годзе. Пахаваны на могілках Раадзі. Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Выпускнікі філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Эстоніі Катэгорыя:Філолагі СССР Катэгорыя:Постаці эстонскай філалогіі Катэгорыя:Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта Катэгорыя:Дактары філалагічных навук Катэгорыя:Акадэмікі АН Эстоніі Катэгорыя:Пушкіністы Катэгорыя:Постаці семіётыкі Катэгорыя:Тэарэтыкі кіно Катэгорыя:Структуралісты Катэгорыя:Вучні Петрышуле Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Брытанскай акадэміі Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Раадзі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Нарвежскай акадэміі навук