Сярге́й Алякса́ндравіч Маске́віч (нар. , в. Быкаўка, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га і 4-га скліканняў, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010—2014). Доктар фізіка-матэматычных навук (1995), прафесар.

Біяграфія Нарадзіўся 1 жніўня 1953 года ў в. Быкаўка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1974 годзе скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Фізіка». Вучыўся ў аспірантуры Інстытута біяхіміі АН БССР. У 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Спектральна-люмінесцэнтныя ўласцівасці вытворных тыяміну, піравінаграднай кіслаты і іх комплексаў з іонамі двухвалентных металаў у растворах» па фізіка-матэматычных навуках, працаваў на кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі. У 1995 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па фізіка-матэматычных навуках, у тым жа годзе стаў прарэктарам ГрДУ па навуковай працы. У 1997—2005 гадах быў рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Аўтар больш за 250 навуковых прац па фізіцы малекул і менеджменту ў адукацыі.

Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 23-га і 24-га скліканняў. З 2005 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзе ўзначальваў Пастаянную камісію па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

З 29 снежня 2010 года па 27 снежня 2014 года працаваў Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 2015 па 2023 год ўзначальваў Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Дз. Сахарава БДУЭто наша история // Сайт Інстытута імя Сахарава..

Узнагароды Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2021)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2021 года № 410 «Аб узнагароджанні».

Спасылкі Інфармацыя на сайце Міністэрства адукацыі Профіль на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага збору Інфармацыя на сайце ГРДУ Персанальны сайт Сяргея Маскевіча

Катэгорыя:Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Постаці МДЭІ імя А. Дз. Сахарава Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 23-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання Катэгорыя:Міністры адукацыі Рэспублікі Беларусь