Усевалад Міхайлавіч Сікорскі (, вёска Хутар,  — ) — беларускі савецкі гісторык і грамадскі дзеяч. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1972), доктар філасофскіх навук (1967), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971). Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1943—1944 гадах — камісар партызанскага злучэння. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў перыяд з 1972 па 1978 год.

Біяграфія Нарадзіўся 10 кастрычніка 1923 года ў вёсцы Хутар Чэрвеньскага раёна ў сям’і Міхаіла Іванавіча (нар. 1893) і Яўгеніі Канстанцінаўны Сікорскіх. Бацька працаваў дырэктарам Хутарской ПСШ. Ён быў арыштаваны і асуджаны «тройкай» за антысавецкую дзейнасцьСікорскі Міхаіл Іванавіч (1893).

Усевалад Сікорскі з 1944 г. быў супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Рэспубліканскую партшколу ў 1948 г., Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) у 1949 годзе. Працаваў у газеце «Звязда», карэспандэнтам газеты «Праўда» ў БССР. У 1953—1972 гадах выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры гісторыі КПСС у БДУ. З 1972 па 1978 год рэктар БДУ. У 1978—1981 гадах загадчык кафедры гісторыі КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1975 па 1980 год.

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 190Член-карэспандэнт СІКОРСКІ Усевалад Міхайлавіч навуковых прац. У. М. Сікорскаму належаць працы па праблемах міжнароднага камуністычнага руху, гісторыі КПСС. З’яўляецца адным з аўтарам «Курса лекцый па гісторыі КПСС» (ч. 1—2, 1971).

Сярод твораў У. М. Сікорскага: Мировой революционный процесс и современный социал-реформизм (1965); КПСС на этапе развитого социализма (1975); Партия класса, партия народа (1980) і іншыя.

Узнагароды У. М. Сікорскі ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені (1949), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967, 1976), медалямі.

Сям’я У шлюбе з Надзеяй Паўлаўнай Сікорскай меў дачку Святлану Сікорскую, якая працуе касметолагам у Расіі.

Літаратура

Спасылкі

Усевалад Міхайлавіч Сікорскі // Сайт БДУ Усевалад Міхайлавіч Сікорскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Дактары філасофскіх навук Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Рэктары БДУ Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання