Пасля нас хоць патоп ( — «пасля нас патоп») — гэта значыць, што пасля нашай смерці згінь хоць увесь свет; гэты выраз належыць маркізе Пампадур, упершыню ужыты ёю пры атрыманні Людовікам XV весткі пра няўдалую бітву пад Росбахам, якая глыбока уразіла.
Тую ж думку выказвала старадаўняя грэчаская прымаўка, якую ў лацінскім перакладзе часта выкарыстоўваў Тыберый: («пасля маёй смерці [хоць] зямля змяшаецца з агнём»).
Некаторыя даследчыкі схільныя прыпісваць гэту фразу рэгенту Філіпу Арлеанскаму.
Прыклады «…Буржуазія, якая, як заўсёды, кіруецца правілам: "après nous le déluge" — пасля нас хоць патоп!», — пісаў ЛенінВ.И.Ленин Полное Собрание Сочинений том 34 ГРОЗЯЩАЯ КАТАСТРОФА И КАК С НЕЙ БОРОТЬСЯ стр. 189.
Гл. таксама Калі ў іх няма хлеба, няхай ядуць пірожныя!
Катэгорыя:Французскія фразы Катэгорыя:Гісторыя Францыі Катэгорыя:Крылатыя выразы