Віцебскі дзяржаўны станкаінструментальны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Віцебску. Размешчаны па адрасе вул. Політэхнічная, 2. Заснаваны 25 верасня 1920 года. У 2016 годзе далучаны да Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа.
Бесперапынная адукацыя Каледж супрацоўнічаў з наступнымі навучальнымі ўстановамі:
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (па ўсіх спецыяльнасцях) Маскоўскі тэхналагічны ўніверсітэт „Станкін“ (па ўсіх спецыяльнасцях) Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт Беларуска-Расійскі ўніверсітэт (Магілёў) Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Па спецыяльнасцях: 2-36 01 01-01 «Тэхналогія машынабудавання» (вытворчая дзейнасць) 2-36 01 03-01 «Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці» (вытворчая дзейнасць). 2-53 01 31-01 «Тэхнічнае абслугоўванне тэхналагічнага абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытворчасці» (вытворчая дзейнасць).
Катэгорыя:Каледжы Віцебска Катэгорыя:Політэхнічная вуліца (Віцебск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1920 годзе Катэгорыя:1920 год у Віцебску