Генрых Юліян Гай або Генрых Юльевіч Гай (; ,  — , ) — архітэктар і інжынер польскага паходжанняЗнакамітыя мінчане: матэрыялы Беларус.-Пол. навук. канф., Мінск, 9 лістап. 2004 г. / Беларус. дзярж. пед. ун-т; рэдкал.: А. Вялікі, З. Вінніцкі (навук. рэд.) [і інш.]. — Мінск; Вроцлаў, 2005. — С. 67—72.Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Том 3, С. 280, які ў пачатку 20 ст. працаваў у Расійскай імперыі, а потым у Польшчы. Можа лічыцца беларускім, грузінскім, польскім і ўкраінскім архітэктарам згодна з укладам у горадабудаўніцтва гэтых краін.

Працаваў у стылі неакласіцызму. Аўтар праектаў многіх будынкаў у Варшаве, Мінску, Кіеве і ў іншых месцах Расійскай імперыі. У міжваенны перыяд — ваяводскі архітэктар у Пінску.

Біяграфія

Нарадзіўся 10 студзеня 1875 года ў Варшаве, у Царстве Польскім, сын Генрыха і Іааны (у дзявоцтве Мюлер (Müller)). Паходзіў з польскай шляхты. Яго дзед, , быў архітэктарам, спраектаваў, між іншым будынак Банка польскага ў Варшаве. Генрых Гай скончыў Рэальную школу Войцеха ГурскагаK.G.. Ś.P. Henryk Julian Gay, architekt. «Architektura i Budownictwo». 12, s. 414, 1936. Warszawa: Spółdzielnia Wydawnicza Architektów Polskich , вывучаў архітэктуру ў Інстытуце грамадскіх інжынераў у Пецярбургу, у 1898 годзе атрымаў дыплом інжынераWołodymyr Tymofijenko: Zodczi Ukrajiny kincia XVIII — poczatku XX stolit′. Biohraficznyj dowidnyk (ukr.). alyoshin.ru. . Пазней працягваў адукацыю ў Парыжы, Вене і Мюнхене; пэўны час жыў у Італіі, Алжыры, Тунісе і г. д.

Пасля вяртання з-за мяжы пачаў працу ў Варшаве. Між іншым, назіраў за будаўнічымі працамі над казармамі кадэцкага корпусу па праекце Віктара Піятроўскага. Па радзе старэйшых калег у 1906 годзе ён пераехаў у Мінск, дзе тым часам не хапала прафесійных архітэктараў і было лягчэй зрабіць кар’еру самастойнага аўтара. У 1906—1910 гадах кіраваў будаўніча-мантажнымі працамі на будове Касцёла Святых Сымона і Алены ў Мінску.

З 1909 года член Кола архітэктараў у ВаршавеA. Barański: Henryk Julian Gay. warszawa1939.pl . У пачатку снежня 1908 года ў складзе дэлегацыі Кола ўдзельнічаў у Першым з’ездзе дэлегатаў польскіх архітэктурных колаў у КракавеProtokół I zjazdu Kół architektonicznych polskich w Krakowie // Czasopismo Techniczne. — 1909. — № 1. — S. 5; Z I-go Zjazdu Delegatów Kół Architektonicznych Polskich w Krakowie (1908) // Przegląd Techniczny. — 1908. — № 52. — S. 635..

Перад Першай сусветнай вайной удзельнічаў у працы дзвюх архітэктурных майстэрняў. Адна з іх знаходзілася ў Варшаве і спачатку была ў супольным уладанні (разам з Дзержаноўскім і Вайцяхоўскім), а пазней ва ўладанні Гая, на . Другая суполка, «Гай, Свянціцкі & Co», знаходзілася ў Мінску, у доме Юхновіча на рагу сучасных вуліц Карла Маркса і Энгельса. Пэўны час працаваў у Мінску і яго ваколіцах, узвёў нямала твораў сакральнай і грамадзянскай архітэктуры. Удзельнічаў у архітэктурных конкурсах, дзе атрымаў шматлікія адзнакі і ўзнагароды, між іншым першую прэмію ў конкурсе на праектаванне ў Кіеве; да гэтага Гай меў вопыт будаўніцтва крытага рынку ў Варшаве. У 1914 годзе пераехаў у глыб Расіі, пачатак Першай сусветнай вайны сустрэў ва Уладзівастоку. Арганізаваў там польскую калонію і выконваў абавязкі консула. У 1918 годзе выехаў з Расіі. У 1919 годзе прыехаў у Мінск, але ў тым жа годзе пакінуў Міншчыну і вярнуўся ў Варшаву. У час польска-савецкай вайны ўваходзіў у склад польскай Грамадзянскай варты. Праводзіў лекцыі ў Чыгуначнай школе. У міжваенны перыяд працаваў на пасадзе ваяводскага архітэктара ў Пінску.

Узнагароды першая прэмія — за праект крытага рынку на Віткоўскай плошчы ў Варшаве (1904); другая прэмія Варшаўскага Таварыства Мастацтва — за праект двухпавярховага дому ў народным стылі (1902)Rozstrzygnięcie konkursów // . — 1902. — № 8. — S. 95.; Трэцяе месца — за конкурсны праект віадука, які павінен быў аб’яднаць з на Вісле ў Варшаве, 1906 годKronika bieżąca // Przegląd Techniczny. — 1906. — № 10. — S. 108..

Працы

Варшава Бібліятэка Ардынацыі графаў Красіньскіх, вул. Акульнік 9/9а (разам з Юліушам Нагурскім, збуд. 1912—1930); Народны дом, вул. Аградовая; Дом Евангелічна-аўгсбургскага прыходу, вул. Крэдытовая 4 (праект перабудовы, вык. 1910—1911); Прыходскі дом Евангелічна-аўгсбургскага прыходу, плошча Малахоўскага (праект; збуд. 1911—1912, знішчаны ў час II сусветнай вайны; Дом чыноўнікаў Дырэкцыі чыгункі каля Віленскага вакзала; Фабрыка Ведэля; Фабрыка Лярдэлі, вул. Польная; Фабрыка мэблі Шчарбінскага і Траняроўскага; Мужчынская гімназія імя Мікалая Рэя Евангелічна-аўгсбургскай царквы, плошча Малахоўскага 1 (праект перабудовы, вык. 1912, будынак часткова захаваўся); Свентаерская зала, вул. Свентаерская 4/6 (1913—1916, вул. Козьля 5) (разам з Казімірам Гадомскім і А. Фрыдманам; збуд. 1913—1916, знішчаная ў 1944); Гандлёвыя залы, плошча Казіміра Вялікага (Віткоўская) (1905—1908, знішчаны ў 1944); Бальнічная каса, вул. Маранская; Бальнічная каса, вул. Вольская; Агульныя школы нумары 34 і 41, ул. Драўняная 6/8 (1906); Гарадская школа на рагу вул. Добрай і Драўнянай; Агульная школа Таварыства мазавецкай школы, вул. Кляновая 16 (1911—1912); Гінекалагічна-нарадзільны шпіталь Св. Сафіі, вул. Жалезная 90 (1912); Будынак Касы «Сацыяльнага страхавання» № 1, вул. Мар’янская 1 (1924—1925); Карная турма, вул. Ракавецкая 37; Следчая турма, вул. Данілавіцкая; Квартал будынкаў паміж вул. Жалезнай, Крахмальнай і Севярынаў; Сувораўскі кадэцкі корпус, Уяздоўскія алеі 3 (разам з Віктарам Юноша-Пятроўскім, каля 1900); Морг у Празе; Дзяржаўная чыгуначная школа, вул. Хмельная 88; Агульныя школы № 49 імя Міхаліны Масціцкай і № 51 імя кс. епіскапа Уладзіслава Бандурскага, вул. Шырокая 17/29 (мадыфікацыя праекта Апалона Нянеўскага; 1903—1904, знішч. 1937); Іпатэчныя аддзелы Акруговага суда ў Варшаве, вул. Капуцынская 6 (цяпер Алея «Салідарнасці» 58) (мадыфікацыя праекта разам з М. Мажджэнскім; 1912—1913).

Мінск Дом Абрампольскага на вуліцы Савецкай № 17, разам з Станіславам Гайдукевічам (стары адрас Захар’еўская № 33, рог з вуліцай Трубнай) Дом Уніхоўскага на вуліцы Савецкай № 19 (стары адрас Захар’еўская № 35, рог з вуліцай Каломенскай) Дом Мінскага земляробчага таварыства, разам з Станіславам Гайдукевічам (стары адрас Захар’еўская № 53), сучасны будынак Міністэрства ўнутраных спраў (1913)Статуя на проспекте Независимости. ctv.by Дом Свянціцкага на вуліцы Карла Маркса № 30, дзе некалі размяшчалася бюро «Гай, Свянціцкі & Co».Расстраляная архітэктура

Іншыя Будынкі ў Канстанціне каля Варшавы; Двор Эдварда Рачынскага ў Завадзе каля Дэмбіцы; Фабрыка «Матор» на вул. Рацлавіцкай, Маршалкоўскай у Варшаве і ў Кутне; Гатэль «Савой» ў Лодзі; Палацавая капліца ў Каванічах; Касцёл Сэрца Хрыста і Святой Дзевы Марыі, капліца і гаспадарчая забудова графа Чапскага ў Воўчкавічах каля Мінска (праект у красавіку 1902, збудаваны ў 1904; знішчаны ў 1950-я); Касцёл у раёне ў Прушкаве каля Варшавы; Пашырэнне касцёла ў раёне у Канстанціне-Язёрнай каля Варшавы; у Кіеве (праект; збуд. 1910—1912, скульптары Т. Рудэнка-Шчалкан, А. Церамец); Турма ў Тыфлісе.

У міжваенны перыёд праектаваў будынкі таксама ў Брэсце, Пінску (для дзяржаўных устаноў і банкаў) і Баранавічах.

Гай Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Польшчы Катэгорыя:Архітэктары Варшавы Катэгорыя:Архітэктары Кіева Катэгорыя:Архітэктары мадэрну Катэгорыя:Архітэктары неаготыкі Катэгорыя:Мінскія епархіяльныя архітэктары