Джозеф Морган (, ад нараджэння — Джозеф Марцін; род 16 мая 1981 года ў Лондане, Вялікабрытанія) — англійскі , найбольш вядомы як Трой у серыяле «Ведзьма» () і Клаўс у серыяле «Дзённікі вампіра».
Кар’ера
Перш чым прыступіць да прафесійнай акцёрскай кар’еры, Морган вучыўся акцёрскаму майстэрству ў Цэнтральнай школе мовы і драмы. З тых часоў ён з’яўляўся перад гледачамі як Капітан Уільям Уорлі у 2002 годзе; З Раселам Кроу Джозеф зняўся ў фільме «Гаспадар мораў: На краю зямлі» Ён таксама меў магчымасць працаваць разам з Колінам Фарэлам, які хутка рос і развіваўся, Энтані Хопкінсам і суперзоркай Анджэлінай Джалі ў эпічным фільме Олівера Стоўна «Аляксандр» (2004), дзе Морган даў жыццё герою Фелотасу.
Джозеф Морган актыўна распачаў сваю кар’еру ў 2003 годзе, з’явіўшыся ў пары тэлевізійных праектаў. Перш чым атрымаць ролю Томаса Калпепера ў гістарычнай драме «Генрых VIII», ён спрабаваўся на ролю Маціяса ў драме «Eroica». Яго наступная роля — Трой у серыяле «Нех». Трой, дзіўна прыгожы студэнт, любімец дзяўчын Мэдэнхэм Хола. Яго герою таксама атрымоўвалася быць прадметам зайздрасці мужчынскага полу. Тым не менш за маскай жорсткага хлопца—мача хаваецца сарамлівы і няўпэўнены ў сабе малады чалавек, які такім чынам спрабуе замаскіраваць сваю няўпэўненасць.
Пасля здымак у фільмах «Нех» і «Аляксандр», Морган атрымаў ролю Калума ў серыяле «Уільям і Мэры» і ўдзельнічаў у здымках 3-х з яго эпізодаў. У 2006 годзе Морган далучыўся да ТV праекту Кенет Уільямс: «Fantabulosa!» у ролі Алфі. Яго наступным праектам стаў міні-серыял на ВВС2 «Лініі прыгажосці».
За гэтым рушылі ўслед выступы ў драме «Мэнсфілд парк», рэжысёр Ян Б. Макдональд. Морган прыняў удзел у фільме «Містар адзінота», дзе стварыў вобраз легендарнага Джэймса Дзіна. Неўзабаве ён праходзіў кастынг на ролю Мэцью Уільямса ў шоу «Нямая сведка», які з’яўляўся ў пары эпізодаў праекта «Пакутуюць дзеці». У 2007 годзе, Морган удзельнічаў у кастынгу на ролю Міка Мейблі ў серыяле «Доктар Марцін». У 2008 годзе акцёр падпісаў кантракт на працу над фільмам «The Grind», крымінальным трылерам, у адной з галоўных роляў якога сыграў Зоі Таппер.
Цяпер Морган вядомы як Клаўс у знакамітым серыяле «Дзённікі вампіра».
Фільмаграфія
Узнагароды і намінацыі Год Узнагарода Катэгорыя Праца Вынік 2011Teen Choice Awards «Злыдзень у серыяле» Дзённікі вампіра
Спасылкі