Кінаўзнагароды MTV () — штогадовае тэлевізійнае шоу па прысуджэнні ўзнагарод у вобласці амерыканскага кіно, якае арганізуецца каналам MTV. Існуе з 1992 года. Шоу «Кінаўзнагароды MTV» шмат у чым парадыруе оскараўскую цырымонію, у прыватнасці, здымаюцца адмысловыя ролікі-пародыі на фільмы-намінанты. Нязменны атрыбут шоу — жывыя выступленні музыкантаў. Пераможцы ў розных катэгорыях вызначаюцца галасаваннем гледачоў на сайце MTV і істотна адлюстроўваюць кінагусты амерыканскіх падлеткаў.
Цырымонія ўручэння прэміі абстаўляецца ў гумарыстычным ключы. Нярэдка ўручаюцца жартоўныя прэміі. На сцэне з'яўляюцца персанажы з заяўленых фільмаў (Ёда, Голум) і выступаюць з падзячнымі прамовамі, як акцёры.
Намінацыі Найлепшы фільм Найлепшая мужчынская роля Самы жаданы мужчына (1992—1996) Самая жаданая жанчына (1992—1996) Найлепшая жаночая роля Прарыў года Найлепшая камедыйная роля Найлепшы злыдзень Найлепшы пацалунак Найлепшы «шо гэта было?!» момант Страшная да чорцікаў роля Зорка, якая ўрабіла ўсіх Глабальная суперзорка Прызнанне пакалення
Цікавыя факты Першае прынцыповае адрозненне гэтай цырымоніі ад іншых заключаецца ў тым, што магчымасць аддаць свае галасы за любімы фільм (ці акцёра) даецца звычайным гледачам, гледачам тэлеканала MTV. Другое адрозненне — набор намінацый, якія не маюць аналагаў у астатніх прэміях кінематографа. Галоўным прызам цырымоніі з'яўляецца Залатая шклянка папкорна. Рэкардсменам па ліку сабраных узнагарод з'яўляецца комік Джым Кэры, які святкаваў перамогу 10 раз (агульны лік намінацый — 22).
Пераможцы У намінацыі «Найлепшы фільм года» 1992 — Тэрмінатар 2: Судны дзень /Terminator 2: Judgment Day/ 1993 — Некалькі добрых хлопцаў /A Few Good Men/ 1994 — Пагроза для грамадства /Menace II Society/ 1995 — Крымінальнае чытво /Pulp Fiction/ 1996 — Сем /Se7en/ 1997 — Крык /Scream/ 1998 — Тытанік /Titanic/ 1999 — Усе ў захапленні ад Мэры /There’s Something About Mary/ 2000 — Матрыца /The Matrix/ 2001 — Гладыятар /Gladiator/ 2002 — Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка /The Lord of the Rings: The Fellowship of the Ring/ 2003 — Уладар пярсцёнкаў: Дзве вежы /The Lord of the Rings: The Two Towers/ 2004 — Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля /The Lord of the Rings: The Return of the King/ 2005 — Напалеон Дынаміт /Napoleon Dynamite/ 2006 — Няпрошаныя госці /Wedding Crashers/ 2007 — Піраты Карыбскага мора: Куфар мерцвяка /Pirates of the Caribbean: Dead Man’s Chest/ 2008 — Трансформеры /Transformers/ 2009 — Змярканне /Twilight/ 2010 — Змярканне. Сага. Маладзік /Twilight/NewMoon 2011 — Змярканне. Сага. Зацьменне /Twilight/Eclipse
Гл. таксама MTV Russia Movie Awards
Спасылкі Афіцыйны сайт тэлеканала MTV Пра MTV Movie Awards
Прэмія 2008