Сцяг Садружнасці нацый — адзін з афіцыйных сімвалаў Брытанскай Садружнасці. Сцяг уяўляе сабою сіняе палатно, у цэнтр якога змешчаны залацісты сімвал Садружнасці — літара «C» (ад ), выяўленая ў выглядзе дзід, якія апяразваюць зямны шар. Агулам на сцягу 61 дзіда, колькасць адпавядае лік членаў Садружнасці. Прапорцыі сцяга — 1:2.

Гісторыя з’яўлення сцяга

З’яўленне сцяга звязана з сустрэчай глаў дзяржаў-членаў Садружнасці нацый, якая прайшла ў канадскай сталіцы, Атаве ў 1973 годзе. Тады выява, падобная на цяперашні сцяг была змешчана на вымпелы аўтамабіляў прысутных дэлегатаў.

Ужыванне сцяга

Сцяг узняты над лонданскім будынкам Мальбара-хаус () — штаб-кватэрай Сакратарыята Садружнасці нацый, а таксама і над іншымі будынкамі, у якіх праходзяць сустрэчы Садружнасці, а таксама мерапрыемствы, звязаныя з яго дзейнасцю.

Спасылкі

Сімвал і сцяг Садружнасці (на англ.)

Сцяг Катэгорыя:Сцягі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Брытанская імперыя