Барон Эдмон Адольф дэ Ротшыльд (30 верасня 1926 - 2 лістапада 1997) — член французскай галіны фінансавай дынастыі Ротшыльдаў.
Сям'я Яго бацькі — барон Морыс дэ Ротшыльд і швейцарская баранэса Наэмі Хальфен — развяліся, калі ён быў дзіцем. Яго дзед — Эдмон дэ Ротшыльд. Яго стрыечныя браты — Элі дэ Ротшыльд, Гі дэ Ротшыльд, Ален дэ Ротшыльд. Напачатку рэжыму Вішы ў Францыі яго бацька прагаласаваў супраць маршала Анры Філіпа Петэна, што вымусіла маці Эдмона павезці яго да сябе ў радавое памесце Château de Pregny у нейтральнай Швейцарыі ў 1940 годзе.
Ён жаніўся на Веселінцы ў 1958 годзе, але гэты шлюб апынуўся няўдалым. На сваёй другой жонцы, Надзін Л'хапіталіер, актрысе, ён жаніўся ў 1963 годзе. Яна была каталічкай, але перайшла ў іўдаізм. Неўзабаве пасля вяселля ў іх нарадзіўся сын Біньямін дэ Ротшыльд.
Бізнес Банкаўская справа Пасля заканчэння Універсітэта Жэневы і атрымання дыплома юрыста ў Парыжы ён тры гады прапрацаваў у банку de Rothschild Frères, пасля чаго ён заснаваў свой інвестыцыйны банк La Compagnie Financière Edmond de Rothschild. Акрамя таго ён інвеставаў у Banque privée Edmond de Rothschild у Жэневе і Club Med. У 1973 годзе ён інвеставаў $22 млн. у Bank of California і прадаў свае акцыі ў 1984 годзе, да таго як той быў прададзены Mitsubishi Bank у 1985 годзе.
Вінаробства Быў фундатарам шато Лафіт-Ротшыльд. Купіў Шато Кларк (Château Clarke) у 1970-х гадах, якое стала паспяхова прадаваць кашэрнае віно. Яму таксама належаў Savour Club, французскі вінны клуб, і Château Malmaison, якое ён падарыў сваёй жонцы.
Узнагароды Cтаў Камандорам Ордэна мастацтваў і літаратуры ў 1990 і быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна ў 1994 годзе.
Спасылкі
Эдмон Адольф дэ Катэгорыя:Банкіры