«Паміраючы гал» — захаваная на Капітоліі мармурная рымская копія з пергамскага арыгінала (верагодна, бронзавага), які быў выраблены па заказе цара Атала I у памяць пра яго перамогу над кельтамі-галатамі. Не выключана, што арыгінал выйшаў з-пад разца прыдворнага скульптара Эпігона.

Скульптура па натуралістычнасці і драматызму належыць да вяршыняў антычнага мастацтва. Гал выяўлены на шчыце, голым, за выключэннем торквеса на шыі. Як і трон Людавізі, статуя была, верагодна, выяўлена пры будаўніцтве іх вілы ў Рыме і да набыцця Папай Кліментам XII захоўвалася ў палацца Людавізі на Пінча.

Падчас напалеонаўскіх войн «Паміраючы гал» быў вывезены французамі з Італіі і на працягу шэрагу гадоў выстаўляўся ў Луўры. Байран бачыў яго ў Капіталійскім музеі і апеў у «Падарожжах Чайлд-Гаральда»; дзякуючы гэтай паэме пра статую пазнала ўся чытаючая Еўропа эпохі рамантызму.

Спасылкі http://artyx.ru/books/item/f00/s00/z0000000/st075.shtml

Катэгорыя:Галы Катэгорыя:Пергам Катэгорыя:Скульптура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Экспанаты Капіталійскіх музеяў